15 лiстапада 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Месца сустрэчы з выбаршчыкамі – будоўля (Фота)

6

У Баранавічах кандыдатам у прэзідэнты прапануецца сустракацца з выбаршчыкамі на ўскрайках горада ці на будоўлях.

12 лістапада Баранавіцкі гарвыканкам прыняў адразу тры рашэнні: «Аб выдзяленні памяшканняў для арганізацыі сустрэчаў кандыдатаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі», «Аб вызначэнні месцаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў» і «Аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў прэзідэнты».

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», гэтая інфармацыя з’явілася пакуль толькі на сайце гарвыканкама baranovichy.by. Што тычыцца месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, дык гэта, акрамя маладога парку, тры маленькія скверы, якія знаходзяцца на ўскрайку горада, дзе заўсёды вельмі мала людзей. І, нарэшце, у дазволеным для сустрэчаў з выбаршчыкамі старым парку, як высветлілася, праводзяцца вялікія рамонтныя працы.

Калі казаць пра месцы для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў, дык гэта рэкламна-агітацыйныя тумбы (іх усяго адна ў цэнтры горада), 7 інфармацыйных стэндаў у ЖЭСах і куткі выбаршчыкаў у бібліятэках, якія звычайна застаюцца незаўважанымі.

Традыцыйна выдзеленыя для сустрэчаў з выбаршчыкамі маленькія залы 6 жыллёва-камунальных службаў і зала цэнтра ідэалагічнай і культурна-масавай працы Заходняга аператыўна-тактычнага камадавання Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. Калі казаць проста, а не па вайсковай тэрміналогіі – гэта памяшканне гарадскога Дома афіцэраў, але гэты будынак знаходзіцца не ва ўласнасці гарвыканкама, а належыць вайскоўцам. Практыка мінулых выбараў паказвае, што атрымаць магчымасць для правядзення тут перадвыбарчых сустрэчаў кандыдатаў з выбаршчыкамі вельмі складана: то камандзіра не знайсці, то на гэты дзень ужо запланаванае іншае мерапрыемства, то мікрафон раптам «сапсаваўся» і г.д.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках