16 лiстапада 2024, Субота, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску запатрабавалі незалежнага расследавання гібелі Алега Бябеніна (Фота)

3

Акцыя пад такім лозунгам прайшла ў Дзень беларускай салідарнасці 16 лістапада ў Менску.

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» правялі акцыю на праспекце Незалежнасці, ля ўваходу ў ГУМ. Яны сталі ў ланцужок і разгарнулі партрэты Алега Бябеніна. Некаторыя ўдзельнікі акцыі таксама запалілі свечкі.

Заснавальнік і кіраўнік сайта charter97.org Алег Бябенін быў знойдзены павешаным 3 верасня на яго лецішчы пад Менскам. Праваахоўныя органы паспяшаліся паведаміць, што гэта самагубства. Аднак смерць Алега Бябеніна выклікае шмат пытанняў. Судмедэксперты блытаюцца нават у даце надыходу смерці журналіста. Алег Бябенін не пакінуў пасля сябе ніякай цыдулкі. Сябры і калегі журналіста заяўляюць пра наяўнасць на яго целе слядоў гвалту. Алег Бябенін быў асноўным чальцом каманды апазіцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках