26 снежня 2024, Чацвер, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выступ Андрэя Саннікава ў Палацы Рэспублікі (Відэа)

106
Выступ Андрэя Саннікава ў Палацы Рэспублікі (Відэа)

«Фальсіфікацыя выбараў – гэта злачынства, якое не прабачае ніводны народ», - заявіў кандыдат у прэзідэнты Беларусі.

Выступаючы на пасяджэнні Цэнтрвыбаркаму, у Палацы Рэспублікі, дзе праходзіла рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты, Андрэй Саннікаў нагадаў, што Беларусь сёння называюць апошняй дыктатурай Еўропы. І пачалася дыктатура ў Беларусі ў 1996 годзе, калі з пасады старшыні Цэнтрвыбаркаму быў незаконна зняты Віктар Ганчар. Праз 3 гады ён быў выкрадзены і забіты. У здзяйсненні гэтага злачынства міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх службоўцаў. Саннікаў заклікаў усіх прысутных ушанаваць хвілінай маўчання памяць Віктара Ганчара.

«Сёння Беларусь называюць апошняй дыктатурай Еўропы. Гэта ганьба для краіны. Але гэта справядлівая ацэнка сённяшняй сітуацыі ў Беларусі. Мы можам дакладна назваць дату, калі краіна стала скочвацца да дыктатуры. Гэта 14 лістапада 1996 года, калі незаконна быў зняты са сваёй пасады старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар. Праз тры гады ён быў выкрадзены. Міжнародная супольнасць падазрае ў дачыненні да яго выкрадання і ліквідавання вышэйшых службовых асобаў Беларусі. Сёння Віктара няма з намі. І я хачу ўшанаваць памяць гэтага вялікага сына зямлі беларускай хвілінай маўчання.

Беларусы не жадаюць жыць пры дыктатуры. І сёння ва ўсіх нас ёсць гістарычны шанец пазбавіцца ад ганебнага рэжыму, змяніць яго і пачаць будаўніцтва новай нармальнай еўрапейскай Беларусі. Зрабіць гэта нескладана. Проста трэба выконваць законы. Тут многае залежыць ад чальцоў Цэнтральнай выбарчай камісіі, многае залежыць ад чальцоў выбаркамаў усіх узроўняў. Фальсіфікацыя выбараў - гэта злачынства, якое не прабачае ніводны народ, у тым ліку і беларускі. Затое ніводны народ не можа так дзякаваць за адважныя і сумленныя ўчынкі як беларусы. Тут ёсць юрысты, якія добра ведаюць, таксама як і Віктар Ганчар, што ў краіне павінен дзейнічаць прымат міжнароднага права, паводле якога народ павінен мець права абіраць сваіх кіраўнікоў. Беларускі народ неаднаразова ў сваёй гісторыі браў лёс краіны ва ўласныя рукі. Я абяцаю, што зраблю ўсё для таго, каб у новым годзе Беларусь стала вольнай і дэмакратычнай. Гісторыя робіцца сёння. Гісторыю робім мы, і мы пераможам!», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках