26 снежня 2024, Чацвер, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы распавялі місіі АБСЕ пра парушэнні

1

Праваабаронцы падзяліліся сваім меркаваннем пра ход выбарчай кампаніі з кіраўніцтвам місіі АБСЕ.

17 лістапада адбылася сустрэча кіраўніцтва і экспертаў наглядальнай місіі АБСЕ з прадстаўнікамі кампаніі па маніторынгу выбараў «Праваабаронцы за свабодныя выбары». У сустрэчы з кіраўніком міжнароднай місіі Гертам Арэнсам і экспертамі па прававых пытаннях Барысам Дзяканавым і Айжанай Бекуліевай прынялі ўдзел эксперты Беларускага Хельсінкскага камітэта і Праваабарончага цэнтра «Вясна»: Алег Гулак, Валянцін Стэфановіч, Гары Паганяйла, Дзмітрый Чорных і Уладзімір Шчэрбаў, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Праваабаронцы, якія прадстаўляюць нацыянальную маніторынгавую кампанію, перадалі назіральнікам АБСЕ этапныя і тыднёвыя аналітычныя справаздачы, у якіх адлюстраваныя вынікі назірання за мінулымі этапамі выбарчай кампаніі, а таксама аналіз бягучых падзей, звязаных з ходам прэзідэнцкіх выбараў.

Экспертаў АБСЕ цікавілі пытанні, якія тычацца магчымасці праводзіць паўнавартаснае нацыянальнае назіранне, у прыватнасці, прысутнічаць падчас усіх выбарчых працэдураў. Асобна абмяркоўвалася праблема, з якой сутыкнуліся беларускія назіральнікі падчас праверкі сапраўднасці подпісаў, пададзеных за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты - паўсюдныя адмовы ў адсочванні гэтага працэсу. Праваабаронцы выказалі ўпэўненасць, што ўсе выбарчыя працэдуры павінны быць адкрытыя для назірання, а тое, што артыкул 13 Выбарчага кодэкса наўпрост не гарантуе права прысутнічаць падчас праверкі падпісных лістоў, не азначае, што гэта забаронена, паколькі забароны дадзены артыкул таксама не змяшчае.

Назіральнікі міжнароднай і нацыянальнай місій дамовіліся падтрымліваць кантакты і сустракацца і ў далейшым.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках