16 лiстапада 2024, Субота, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь скочваецца ў даўгавую яму

9

Крэдыторская запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў вырасла на траціну.

Крэдыторская запазычанасць прамысловых прадпрыемстваў на 1 кастрычніка 2010 года склала 17,5 трлн рублёў і ў параўнанні з такой жа мінулагодняй датай павялічылася на 21,6% пры росце коштаў вытворцаў прамысловай прадукцыі за гэты перыяд на 17,8, паведамляе БелаПАН.

Паводле дадзеных Белстата, у параўнанні з пачаткам года яна вырасла на 21%, у тым ліку за верасень - на 5%. На долю знешняй крэдыторскай запазычанасці прыпадала 29,2% ад усяго яе аб'ёму. У параўнанні з 1 кастрычніка 2009 года знешняя крэдыторская запазычанасць вырасла на 48,3%, з пачаткам года - на 30,3%, у тым ліку за верасень - на 8,4%.

Запазычанасць па крэдытах і пазыках на 1 кастрычніка 2010 года склала 33 трлн. рублёў і вырасла ў параўнанні з такой жа мінулагодняй датай на 24,9%, з пачаткам года - на 14,3%, у тым ліку за верасень - на 3,9%.

Сумарная пратэрмінаваная запазычанасць на 1 кастрычніка склала 2,6 трлн. рублёў і ў параўнанні з такой жа мінулагодняй датай знізілася на 15,9%. На пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць прыпадала 84,4% усёй сумарнай пратэрмінаванай запазычанасці (на 1 кастрычніка 2009 года - 85,7%).

Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць на 1 кастрычніка 2010 года склала 2,2 трлн. рублёў, ці 12,7% усяго аб'ёму крэдыторскай запазычанасці. У параўнанні з 1 кастрычніка 2009 года пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць зменшылася на 17,2%. У параўнанні з пачаткам года запазычанасць знізілася на 3,8%, у тым ліку за верасень - павялічылася на 2,5%. 69,8% прамысловых прадпрыемстваў мелі пратэрмінаваную крэдыторскую запазычанасць.

Агулам сумарная запазычанасць на 1 кастрычніка 2010 года склала 50,5 трлн. рублёў і ў параўнанні з такой жа мінулагодняй датай павялічылася на 23,7%. На крэдыторскую запазычанасць прыпадала 34,7% усёй сумарнай запазычанасці (на 1 кастрычніка 2009 года - 35,3%).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках