16 лiстапада 2024, Субота, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У чаканні дэвальвацыі: Беларусы масава скупляюць валюту

42

Дадзеныя за чэрвень-верасень паказваюць, што насельніцтва стала больш купляць валюты, чым прадаваць.

У верасні насельніцтва купіла замежнай валюты на 57,2 млн. даляраў больш, чым прадала. У жніўні - на 35 млн., у ліпені - на 60 млн. даляраў, у чэрвені - на 30,9 млн. даляраў. Дарэчы: у траўні і красавіку насельніцтва было чыстым прадаўцом замежнай валюты, гэта значыць прадавала больш, чым купляла, паведамляюць «Беларускія навіны».

Зрушэнне перавагаў насельніцтва ў бок замежнай валюты відавочнае. Факты з рэальнага жыцця пацвярджаюць статыстычныя паказчыкі.

На пазамінулым тыдні ў Берасцейскай вобласці былі зафіксаваныя выпадкі ажыятажнага попыту насельніцтва на валюту. Начальнік упраўлення інфармацыі Нацбанка Анатоль Драздоў пацвердзіў тады «Вячэрняму Брэсту», што ў рэгіёнах Беларусі за апошні час вырас попыт насельніцтва на замежную валюту.

Прадстаўнікі камерцыйных банкаў выказалі меркаванне, што да канца гэтага года сітуацыя на валютным рынку будзе заставацца напружанай.

Больш за тое, беларускія банкі чакаюць, што ў сувязі з павышэннем зарплатаў, дэвальвацыйнымі чаканнямі насельніцтва і прэзідэнцкімі выбарамі, якія маюць адбыцца, попыт на валюту ў чацвёртым квартале ўзмоцніцца.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках