15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сюжэт пра лукашэнкаўскую цэнзуру ў Беларусі адцэнзуравалі (Відэа)

12

У праграме «Весткі тыдня» на тэлеканале РТР раскрытыкавалі ход перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі.

У нашай краіне гэты сюжэт зноў не ўбачылі. Прыводзім тэкст і відэа:

У Беларусі на гэтым тыдні Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў дзесяць кандыдатаў у прэзідэнты, уключаючы і самога Аляксандра Лукашэнку. Выбары прызначаныя на 19 снежня. Але што гэта за перадвыбарчая кампанія?

Усе выпускі навінаў на беларускім тэлебачанні нязменна пачынаюцца з Аляксандра Лукашэнкі. Вось прэзідэнт прабірае нядбайных падначаленых за марудлівасць у будаўніцтве беларускага парку будучых тэхналогіяў.

«Я пытаю, чаму за пяць гадоў вы не пабудавалі парк?! Конкурс? Абвяшчайце конкурс, але павінна быць пабудавана першага студзені 2014 года», - патрабуе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Як жа не выпраменьваць упэўненасць і не зазіраць за бягучы прэзідэнцкі тэрмін?! Вось, урачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў кандыдатаў у прэзідэнты. Лукашэнка не прыехаў. Затое выйшаў экзатычны кандыдат ад Беларускага народнага фронту.

А беларускі народны фронт жа, з нацыяналістычным ухілам, зроду не быў дапушчаны да такіх перадвыбарчых вяршыняў. Лідэр БНФ і сам здзіўлены - такое ўпершыню з 1996 года. Да чаго б? Невялікі штрых да партрэта цяперашняй кампаніі.

«Калі няма кандыдатаў на экране тэлевізара, на радыё, дэмакратычнага выбару проста няма. Выбары ўжо сёння можна лічыць недэмакратычнымі», - упэўнены Яраслаў Раманчук, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нам. старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

«Я сам стаў ахвярай такой цэнзуры. Сюжэты з маім удзелам выразаліся, нават каментары. Гэта проста непрымальна. Дзякуй расейскім каналам за тое, што асвятляюць хаду беларускай кампаніі», - заявіў Андрэй Саннікаў, кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Кандыдаты наперабой скардзяцца на цэнзуру. Адна з галоўных тэмаў - як з эфіру нават расейскага тэлебачання на тэрыторыі Беларусі мясцовыя ўлады, ахоўваючы запаведную чысціню, умудраюцца выразаць непажаданыя рэпартажы?

«Свабоды слова ў Беларусі няма. За гады праўлення Лукашэнкі яна была знішчаная. І сітуацыя з нашым сайтам гэта пацвярджае. Забіты заснавальнік сайта Алег Бябенін, нас увесь час пераследуюць, распачатыя дзве крымінальныя справы, у нас праходзяць ператрусы, канфіскоўваецца тэхніка, я сама была збітая, і ніхто не панёс за гэта пакаранне. Пакуль будзе кіраваць Лукашэнка, сітуацыя са свабодай слова не зменіцца. Ён вельмі баіцца страціць сваю ўладу. Ён разумее, што ў яго няма ніякай падтрымкі ў народзе», - распавяла Наталля Радзіна, рэдактар інтэрнэт-выдання «Хартыя-97».

У мінулую нядзелю цэнзуру зведала і праграма «Весткі тыдня». Беларускі глядач не пабачыў матэрыял, прысвечаны перадвыбарчай кампаніі. Ён быў дасягальны толькі ў інтэрнэт-версіі. Там яго і паглядзелі, у тым ліку выбаршчыкі самога Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках