26 снежня 2024, Чацвер, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Створаны выбарчы фонд кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава

67
Створаны выбарчы фонд кандыдата ў Прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава

Беларусы могуць унесці ахвяраванні на рахунак выбарчага фонду Андрэя Саннікава.

У сувязі з гэтым кандыдат у прэзідэнты звярнуўся да сваіх прыхільнікаў.

«Дарагія суайчыннікі! Лукашэнка чапляецца за ўладу і выкарыстоўвае ўсе магчымасці дзяржаўнай машыны для сваёй прапаганды. Але ён прайграе, таму што на нашым баку праўда, закон і сіла імкнення мільёнаў беларусаў змяніць сваё жыццё да лепшага.

Сёння кожны можа зрабіць свой унёсак у агульную перамогу. Для правядзення кампаніі патрэбныя сродкі, у першую чаргу на інфармацыйныя матэрыялы. Я прашу вашай падтрымкі і гарантую, што кожны пералічаны вамі рубель у мой выбарчы фонд будзе скарыстаны максімальна эфектыўна. Дзякую за падтрымку.

Гісторыя робіцца сёння! Разам мы пераможам!» - сказаў Андрэй Саннікаў.

Рэквізіты Фонду:

Разліковы рахунак: 3014058620008

У філіял № 527 ААТ «Беларусбанк»

Код 254

Прызначэнне аплаты: Добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Саннікава А. А.

Пры здзяйсненні плацяжу абавязкова паведаміце аператару

- прозвішча, імя, імя па бацьку,

- дату нараджэння (дзень, месяц, год),

- адрас месца жыхарства,

- серыю і нумар пашпарта

Грамадзяне Беларусі, а таксама юрыдычныя асобы маюць магчымасць пералічыць грашовыя сродкі на кампанію Андрэя Саннікава.

Абавязковыя патрабаванні да плацяжу:

- лімітавы памер ахвяравання грамадзяніна не можа перавышаць 10 базавых велічынь, гэта значыць 350’000 (трыста пяцьдзясят тысяч) беларускіх рублёў;

- лімітавы памер ахвяравання юрыдычнай асобы не можа перавышаць 30 базавых велічынь, гэта значыць 1’050’000 (адзін мільён пяцьдзясят тысяч) беларускіх рублёў.

Пералічыць сродкі можна са свайго разліковага рахунку з тэкстам наступнага зместу: “Добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Саннікава А. А. Юрыдычны адрас:…

Забараняецца ўносіць ахвяраванні ў выбарчы фонд:

- замежным дзяржавам і арганізацыям;

- замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства;

- міжнародным арганізацыям;

- арганізацыям з замежнымі інвестыцыямі;

- грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 18 гадоў;

- дзяржаўным органам і органам мясцовага самакіравання;

- арганізацыям, цалкам ці часткова фінансаваным з бюджэту;

- дабрачынным і рэлігійным арганізацыям;

- ананімным ахвярадаўцам.

Пад ананімным ахвярадаўцам разумеецца:

- грамадзянін, які не пазначыў у аплатным дакуменце на занясенне ахвяравання любыя з наступных звестак:

- прозвішча, імя, імя па бацьку,

- дату нараджэння (дзень, месяц, год),

- адрас месца жыхарства,

- серыю і нумар пашпарта,

- юрыдычная асоба, пра якую ў аплатным дакуменце на занясенне ахвяравання не пазначаныя любыя з наступных звестак:

- уліковы нумар платніка,

- найменне,

- банкаўскія рэквізіты,

- юрыдычны адрас.

УВАГА! НЕ ПЕРАЛІЧВАЙЦЕ СРОДКІ АНАНІМНА! Грашовыя сродкі, пералічаныя ананімна ці без указання любых з пералічаных вышэй звестак лічацца ананімнымі – іх немагчыма выкарыстоўваць на кампанію, яны не падлягаюць вяртанню і пасля будуць залічаныя ў дзяржаўны бюджэт.

НЕ ПЕРАВЫШАЙЦЕ ЎСТАЛЯВАНЫ ЛІМІТ ПЛАЦЯЖУ! Пералічаныя «лішнія» сродкі немагчыма выкарыстоўваць на кампанію, а фінансаваму прадстаўніку кандыдата прыйдзецца выдаткаваць каштоўны час на арганізацыю вяртання Вам лішку.

Каб пералічыць сродкі ў выбарчы фонд Андрэя Саннікава неабходна прыйсці з пашпартам у любое аддзяленне «Беларусбанка» і запоўніць бланк аплатнага паведамлення.

ЯК ПЕРАЛІЧЫЦЬ СРОДКІ Ў ФОНД КАНДЫДАТА (УЗОР)

Фінансавы прадстаўнік кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава Сяргей Мудрачэнка адказаў на найбольш тыповыя пытанні наконт ахвяраванняў у фонд кандыдата.

Если я иностранец живу по виду на жительство в Беларуси?

- На жаль, ад свайго імя Вы не можаце ахвяраваць грошы. Папрасіце зрабіць гэта кагосьці з Вашых знаёмых грамадзян Беларусі.

Я белорус, живу в России. Как я могу перечислить деньги?

- Калі Вы грамадзянін Беларусі, але жывяце за мяжой, то для Вас магчымыя 3 варыянты.

1. Калі Вы маеце банкавую картку на сваё імя і карыстаецеся паслугамі інтэрнэт-банкінга, то можаце пералічыць грошы са свайго карт-рахунку. У пункце “Прызначэнне платы” пазначыць: Добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Саннікава А. А. Прозвішча, імя, імя па бацьку; дата нараджэння, адрас, № пашпарта.

2. Вам трэба асабіста наведаць Бацькаўшчыну і зайсці ў “Беларусбанк”.

3. Калі ў Вашых бліжэйшых планах візіт на Радзіму не значыцца, папрасіце зрабіць ахвяраванне кагосьці з Вашых сваякоў ці сяброў. Грошы на гэтыя мэты Вы лёгка можаце даслаць з-за мяжы праз адную з шматлікіх дзейных сістэм.

Можно ли сделать перевод от чужого имени, с выдуманным номером паспорта?

- Нельга: у “Беларусбанку” запатрабуюць пашпарт.

На почте требуют УНП

- Па-першае, пералічэнні трэба рабіць праз аддзяленні не “Белпошты”, а “Беларусбанка”. Па-другое, Фонд не плаціць падаткаў і таму не мае ўліковага нумару платніка (УНП); у “Беларусбанку” пра гэта павінны ведаць.

Можно ли делать несколько переводов от одного лица?

А если я индивидуальный предприниматель, то могу ли я один перевод сделать как физ. лицо, а другой как ИП со своего расчетного счета?

- Так, але агульная сума ўсіх пералічэнняў не можа перасягаць 350 тыс.руб.

Реквизиты должны также содержать: Получателя платежа и УНП. Пожалуйста, добавьте эти данные!

- Атрымальнік: Выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Саннікава А.А. УНП ён не мае!!!

В сбербанках сейчас квитанции заполняют ОПЕРАЦИОНИСТКИ, - и ВСЕГДА ОБЯЗАТЕЛЬНО С ОШИБКАМИ. (ПРОВЕРЯЙТЕ КВИТАНЦИИ!)

Не исключено, что даже предъявив паспорт, -данные будут записаны "правильно". А, ведь, умышленно можно заполнять неправильно, по указанию СВЫШЕ. Что тогда?

- Тады Вы міжволі падтрымаеце іншага кандыдата. Калі ласка, прасачыце, каб касір “Беларусбанка” дакладна запісаў усе чыста Вашыя рэквізіты! Калі ў квітку, напрыклад, будзе пазначаная не поўная дата нараджэння, а толькі год, то такое ахвяраванне будзе лічыцца ананімным і падлягаць пералічэнню ў дзяржаўны бюджэт!

А як наконт WEB-MONEY?

- Пастанова ЦВК не прадугледжвае выкарыстанне электронных грошай.

Что-то Вы меня запутали... В данном случае ИП к юрлицам причисляется или к физлицам? Я ИП, так сколько мне перечислять -- 350 000 или 1050 000?

- ІП – фізічная асоба, таму для яго ліміт - 350 тыс.руб. Калі ж Вы зарэгістравалі прыватнае ўнітарнае прадпрыемства, то з ягонага разліковага рахунку можна перакінуць і 1’050 тыс.руб.

Усе звесткі пра сябе можна падаць у адвольнай форме. Пры жаданні можна скарыстаць узор фармуляра, запоўніўшы яго сваімі рэквізітамі. Майце на ўвазе, што касір “Беларусбанка” ўсё адно будзе ўносіць інфармацыю ў сваю электронную форму і выдасць тыповы квіток. Пераканайцеся, што там ёсць усе патрэбныя звесткі!

Заўвага: Лепш за ўсё плацёж ажыццяўляць у «Беларусбанку». Калі вы жадаеце пералічыць грошы ў фонд Саннікава ў іншым банку і вам задаюць пытанне, які ў фонда УНП, вы павінны выразна адказаць: выбарчы фонд з'яўляецца дабрачынным і УНП не мае.

ГІСТОРЫЯ РОБІЦЦА СЁННЯ! РАЗАМ МЫ ПЕРАМОЖАМ!

Узор на беларускай мове

Узор на рускай мове

Напісаць каментар 67

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках