26 снежня 2024, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў: «А пра вашага прэзідэнта я ўжо ўсё сказаў»

37

Прэзідэнт Расеі Мядзведзеў напісаў сёння ўначы ў Twitter'ы пра стаўленне да беларускага дыктатара Лукашэнкі.

Дзмітры Мядзведзеў адказаў у Twitter'ы беларускаму падпісанту, які пацікавіўся, як ён ставіцца да прэзідэнта Беларусі і прэзідэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца ў іх краіне.

«Для нас, беларусаў, вельмі цікавае гэта пытанне», - напісала карыстальнік Twitter'а пад «нікам» dashystik, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Адказ у мікраблогу Дзмітрыя Мядзведзева ў «Твітэры» з'явіўся ў ноч на чацвер.

«Да вашых выбараў стаўлюся максімальна паважліва», - напісаў прэзідэнт РФ.

Пра стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі Мядзведзеў казаць не стаў, спаслаўшыся на свае ранейшыя выказванні: «А пра вашага прэзідэнта я ўжо ўсё сказаў». Пры гэтым кіраўнік дзяржавы паставіў спасылку на запіс у сваім відэаблогу ад 3 кастрычніка, прысвечаны стасункам з Беларуссю.

Там Мядзведзеў выказвае надзею на тое, што «бессэнсоўная паласа напружання ў стасунках з Беларуссю абавязкова скончыцца».

Мядзведзеў заявіў тады ў блогу, што «прэзідэнт Лукашэнка ў сваіх выказваннях выходзіць далёка па-за межы не толькі дыпламатычных правілаў, але і элементарнай чалавечай прыстойнасці». Ён адзначыў, што «ў адрас Расеі і яе кіраўніцтва ідуць плыні абвінавачванняў і лаянкі, на гэтым пабудаваная ўся выбарчая кампанія Лукашэнкі». Мядзведзеў падкрэсліў, што «падобныя паводзіны з'яўляюцца несумленнымі, партнёры так сябе не вядуць, і вядома, мы будзем улічваць гэта пры выбудоўванні стасункаў з дзеючым прэзідэнтам Беларусі».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках