16 лiстапада 2024, Субота, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатараў акцыі Кастрычніцкай плошчы выклікалі ў ЦВК

13
Арганізатараў акцыі Кастрычніцкай плошчы выклікалі ў ЦВК

Ніякіх санкцыяў у дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты, якія арганізавалі сустрэчу з выбаршыкамі 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менска, пакуль не было.

Акцыя праводзілася ў знак пратэсту супраць удзелу Аляксандра Лукашэнкі ў чарговых прэзідэнцкіх выбарах і была прымеркавана да 14-й гадавіны канстытуцыйнага рэферэндуму, ініцыяванага ім. Мерапрыемства прайшло ў фармаце сустрэчы з выбаршчыкамі кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Уладзіміра Някляева, перадае БелаПАН.

Кастрычніцкая плошча Менска не з'яўляецца дазволеным месцам для агітацыі за кандыдатаў у прэзідэнты. За публічныя заклікі да выбаршчыкаў прыйсці на плошчу Рымашэўскі і Статкевіч атрымалі афіцыйныя папярэджанні Генеральнай пракуратуры і могуць быць пазбаўленыя кандыдацкага статусу.

Як паведаміў БелаПАН давераная асоба Віталя Рымашэўскага Павал Севярынец, санкцыі ў дачыненні да Рымашэўскага за правядзенне гэтай акцыі Цэнтравыбаркам будзе абмяркоўваць 30 лістапада. «Нашай прадстаўніцы ў ЦВК Таццяне Шапуцьцы прыйшла тэлеграма пра тое, што яна выкліканая на гэта паседжанне. Таксама там будзе прысутнічаць і Рымашэўскі», — паведаміў Севярынец.

Яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты і арганізатар акцыі 24 лістапада Мікалай Статкевіч заявіў, што ніякага папярэджання пракуратуры ён не атрымліваў. «Усё пісалі пра тое, што папярэджанне мне вынесенае. Але афіцыйна гэтага папярэджання ў мяне на руках няма. Прыходзілі нейкія людзі, спрабавалі мне ўсунуць нейкія паперкі… У мяне сваіх паперак хапае, навошта мне яшчэ адна», — заявіў палітык.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках