15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Калякін: Рыхтуюцца фальсіфікацыі

30

Чальцы ўчастковых камісіяў падпісваюць два камплекты бюлетэняў, паведаміў палітык.

Як заявіў адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін, кампанія ўжо мае факты фальсіфікацыяў вынікаў галасавання, якія рыхтуюцца, перадае БелаПАН.

«У Цэнтравыбаркаме нам адмовілі ў тым, каб кожны чалец камісіі мог падпісваць бюлетэні. Сёння бюлетэні падпісваюць абраныя чальцы камісіяў, але ў нас ёсць паведамленні пра тое, што яны падпісваюць два камплекты бюлетэняў. Адзін камплект запаўняецца выбаршчыкамі, а другі запаўняецца чальцамі камісіяў з тымі вынікамі, якія патрэбныя», — заявіў Калякін.

Паводле яго словаў, сёння гэтая інфармацыя была даведзеная да чальцоў ЦВК.

«Пазіцыя Цэнтравыбаркаму пра тое, каб не дапускаць назіральнікаў да кухні падліку галасоў, сведчыць пра тое, што нашыя падазрэнні абгрунтаваныя, і інфармацыя, якая паступае, пра тое, што перамога Лукашэнкі будзе забяспечвацца тым, што ў першую чаргу будуць апавяшчацца загадзя даведзеныя лічбы, адпавядае сапраўднасці», — падкрэсліў Калякін.

Паводле яго словаў, ніякіх прававых перашкодаў для таго, каб належным чынам арганізаваць назіранне, не існуе. «Патрэбная толькі палітычная воля», — сказаў праваабаронца.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках