28 снежня 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў: «Пры Лукашэнку немагчыма ўключэнне Беларусі ў рэгіянальныя і міжнародныя працэсы» (Фота)

1

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў выступіў на Менскім форуме.

Лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» выступіў на пасяджэнні працоўнай групы «Знешняя палітыка: рэгіянальнае супрацоўніцтва - сітуацыя сёння і перспектывы».

«Пытанне пра выбар паміж Еўропай і Расеяй для Беларусі не такое актуальнае, як пытанне абнаўлення ўласнай палітычнай сістэмы і мадэрнізацыі эканомікі. Сёння нашыя важнейшыя партнёры, Расея і Украіна, прама кажуць пра стратэгічнае партнёрства або інтэграцыю з Еўропай», - заявіў Андрэй Саннікаў у сваім выступе.

Паводле словаў палітыка, «пры Лукашэнку немагчыма ўключэнне Беларусі ў сучасныя рэгіянальныя і міжнародныя працэсы. Змяненне стаўлення Расеі да Лукашэнкі, які раней лічыўся галоўным саюзнікам на постсавецкай прасторы, як уяўляецца, звязана не толькі з невыкананнем ім сваіх абавязальніцтваў і абяцанняў, але і з абсалютнай несумяшчальнасцю выбудаванай ў Беларусі сістэмы з міжнароднымі трэндамі».

«Шаснаццацігадовая дыктатура ў Беларусі адкінула назад не толькі нашую краіну, але і паслужыла сур'ёзнай перашкодай для наладжвання стратэгічных адносінаў Расеі і ЕЗ. Мадэль Лукашэнкі - эканамічная мадэрнізацыя пры палітычнай стагнацыі - была збольшага выкарыстаная Расеяй, якая сёння сутыкнулася з нарастаючымі негатыўнымі наступствамі такіх падыходаў. Змена ўлады ў Беларусі будзе азначаць адмову ад тупіковых шляхоў развіцця ў Еўразіі», - сказаў Андрэй Саннікаў.

Пасля выступу лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» адказаў на пытанні аўдыторыі.

Выступленне Андрэя Саннікава на Менскім форуме

Андрэй Саннікаў з амбасадарам Германіі ў Беларусі Крыстафам Вайлем і прадстаўніком Федэральнага міністэрства замежных спраў Патрыцыяй Флор

З Хельмутам Тыенвебелем, старшынём Таварыства «Усход-Захад» (горад Еслінген)

З дэпутатам Бундэстага Марылуізай Бэк

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках