15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці 44 камісіі сфармавалі за 10 хвілінаў

6

Больш за палову грамадзян з ліку тых, хто вылучаўся, у іх склад не трапілі.

Чальцамі камісій сталі 506 чалавек з 1 196.

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», колькасьць прадстаўнікоў палітычных партый, уключаных у склад гэтых камісій, невялікая. Па два чалавекі прадстаўляюць Партыю БНФ (вылучалася 8), Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) і Беларускую партыю левых «Справядлівы свет» (абедзве партыі вылучалі па 7 прадстаўнікоў), адзін - Аб'яднаную грамадзянскую партыю (прапаноўвалася 4 кандыдатуры). Таксама ў склад участковай камісіі ўключаны адзін прадстаўнік Камуністычнай партыі Беларусі.

Як сведчаць відавочцы, пасяджэнне ў адміністрацыі Ленінскага раёна г. Берасця, на якім 3 лістапада былі сфармаваныя гэтыя ўчастковыя камісіі, праводзілася ў спешным парадку. З гэтай прычыны многія з прысутных не адразу зразумелі, каго усё ж такі ўключылі ў склад выбаркамаў. У адказ на прэтэнзіі па дадзенай падставе кіраўніцтва раёна прапанавала дачакацца афіцыйнай публікацыі поўнага спісу сябраў участковых камісій у гарадскіх газетах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках