26 снежня 2024, Чацвер, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва выбаркамаў атрымае ўстаноўку, як лічыць галасы

6

8 лістапада прайшлі паседжанні выбарчых камісіяў па выбарах кіраўніка дзяржавы шэрагу раёнаў Віцебску.

Парадак дня быў адзін – падвядзенне і зацвярджэнне чальцамі камісіяў вынікаў праверкі дакладнасці подпісаў.

На паседжанні тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Кастрычніцкага раёна была агучаная колькасць подпісаў, якія былі прызнаныя камісіяй сапраўднымі. Пры гэтым усе пададзеныя подпісы за Правальскага У. А. камісія палічыла несапраўднымі. Асноўнымі агрэхамі пры зборы подпісаў былі названыя: подпісы ставіліся за падпісантаў іншыя людзі, памылкі і/ці няпоўныя/недакладныя дадзеныя пра выбаршчыкаў. Найменшая колькасць памылак пры зборы подпісаў дапушчаная ініцыятыўнай групай Лукашэнкі А.Р. -0,2%, найбольшая групай Правальскага - 33,5%, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Нягледзячы на тое, што гэта не мела ніякага дачынення да парадку дня, на паседжанні камісіі прагучала віншаванне ў дачыненні да трох чальцоў камісіі: Канявалава М.М, - старшыні камісіі, Арэхва В. І. - намесніка старшыні камісіі і Мянчэні І. Б. - сакратара камісіі, якія ў ліку 110 прадстаўнікоў Віцебскай вобласці абраныя дэлегатамі на 4-ы Усебеларускі сход.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках