16 лiстапада 2024, Субота, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Плата за праезд можа падаражэць да 1000 рублёў

89

Намеснік міністра транспарту распавёў, як вырашыць праблему з якасцю перавозак гараджанаў.

- Можа быць, я зараз выкажу непапулярныя думкі, асабліва ў святле цяперашніх размоваў пра лібералізацыю, але без гэтага мы ўсё адно нікуды не зрушымся, - каментаваў сітуацыю «Вячэрняму Брэсту» намеснік міністра транспарту і камунікацыяў Аляксандр Шышко. - Нам прыйдзецца, па-першае, павялічваць кошт праезду ў гарадскім транспарце хаця б да 1000 рублёў і, па-другое, наводзіць парадак з маршрутнымі таксі.

Я нічога не маю супраць прыватных перавозчыкаў, але кантроль за імі паслабляць нельга. Ліцэнзавацца гэты від дзейнасці, несумнеўна, павінен, таму што пакутуе не толькі якасць перавозак, але і бяспека. Увесь свет ідзе па шляху павелічэння колькасці аўтобусаў і скарачэння мікрааўтобусаў. Таму што гэта дазваляе памяншаць заторы і паляпшаць экалагічнае становішча ў гарадах. Паміж гарадамі - так, хай сабе ездзяць гэтыя «бусікі». Але ў гарадской мяжы трэба нарошчваць колькасць аўтобусаў вялікай умяшчальнасці. І рана ці позна мы да гэтага прыйдзем. Іншая справа, трэба арганізаваць працу так, каб аўтобусы хадзілі па раскладзе. Мне цяжка сказаць, чаму гэтага не адбываецца.

Праўда, намеснік міністра казаў пра берасцейскі транспарт. Але трэба адзначыць, што «транспартная арыфметыка» для ўсіх гарадоў прыкладна аднолькавая.

Напісаць каментар 89

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках