25 снежня 2024, Серада, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хадыка: Дзяржорганы не схільныя да лібералізацыі выбарчага працэсу

4

Факты фальсіфікацыі ў ЦВК называюць еўрапейскімі стандартамі.

Прадстаўнік кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава ў Цэнтравыбаркаме Юры Хадыка прыняў удзел у першым паседжанні ЦВК.

Прафесар Юры Хадыка распавёў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», што ні па адным пытанні, якое разглядалася на паседжанні, прадстаўнікі дэмакратычных кандыдатаў не дамагліся істотных саступак.

«У ЦВК сядзіць маўклівая большасць, якая галасуе так, як прапануе Ярмошына. Так, не гледзячы на пратэсты назіральнікаў і прадстаўнікоў кандыдатаў, Рымашэўскаму і Статкевічу былі вынесеныя папярэджанні. Таксама была адхілена просьба начнога назірання, не гледзячы на тое, што яна была грунтоўна матываваная. Сяргей Калякін прывёў прыклад падпалкоўніка міліцыі Мікалая Казлова, які засведчыў факты фальсіфікацыі датэрміновага галасавання. Я таксама прывёў свой прыклад, калі за адну ноч колькасць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, узрасла больш чым на сто адсоткаў. На гэта Ярмошына даручыла адказаць юрысту ЦВК, якая распавяла, што неабходнасці ў начным назіранні няма, бо ўсё ў нас і без таго адбываецца ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі. Відавочна, што дзяржаўныя органы не схільныя да лібералізацыі выбарчага працэсу», - падкрэсліў Юры Хадыка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках