26 снежня 2024, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў сустрэўся c кіраўніцтвам місіі назіральнікаў СНД

7

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» стаў першым з кандыдатаў у прэзідэнты, з кім сустрэліся прадстаўнікі місіі СНД.

1 снежня адбылася сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і кіраўніка яго штаба Уладзіміра Кобеца з намеснікам кіраўніка штаба місіі назіральнікаў ад СНД Яўгенам Слабадой, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Падчас сустрэчы адбылося абмеркаванне бягучага этапу выбарчай кампаніі.

Яўген Слабада паведаміў, што ў краіне працуюць 249 назіральнікаў, і іх лік будзе даведзены да 340-350 чалавек. Таксама ў Беларусі працуе 41 доўгатэрміновы назіральнік місіі СНД.

Паводле словаў Слабады, місія назіральнікаў ад СНД адсочвае сітуацыю з размяшчэннем у дзяржаўнай прэсе праграмаў кандыдатаў. Місія плануе наведаць усе рэгіёны Беларусі. Пакуль назіральнікі пабывалі прыкладна ў палове з іх. Асаблівая ўвага надаецца праблеме датэрміновага галасавання, а таксама галасаванні на закрытых участках.

Андрэй Саннікаў і кіраўнік яго штаба праінфармавалі кіраўніцтва місіі СНД пра ход выбарчай кампаніі. Было адзначана, што, нягледзячы на адносную лібералізацыю працэсу ў перыяд кампаніі па зборы подпісаў, захоўваюцца сур'ёзныя праблемы ў перыяд агітацыйнай кампаніі. У прыватнасці, гаварылася пра тое, што напярэдадні газета «Віцебскі рабочы» адмовілася размясціць праграму Андрэя Саннікава. У многіх гарадах краіны месцы для агітацыі адведзеныя ў бязлюдных месцах на ўскраінах.

Уладзімір Кобец распавёў таксама, што існуе праблема з размяшчэннем друкаваных матэрыялаў у рэгіёнах, дзе, у адрозненне ад Менска, адведзеныя месцы нешматлікія і нязручныя, альбо зусім адсутнічаюць. Таксама было адзначана суаднясенне эфірнага часу, адведзенага беларускаму дыктатару і апазіцыйным кандыдатам. Акрамя таго, прадстаўніку місіі назіральнікаў ад СНД распавялі пра ціск, які аказваецца на чальцоў каманды Андрэя Саннікава – пра звальненне валанцёраў з працы, пагрозах у навучальных установах, затрыманнях і палітычна матываваных крымінальных справах, пра абуральны выпадак у Бабруйску, калі Людміле Рубан пагражалі пазбаўленнем бацькоўскіх правоў на прыёмных дзяцей, калі яна працягне збор подпісаў за вылучэнне Андрэя Саннікава.

Слабада заявіў пра тое, што місіі вядома пра ўзнятыя ў абмеркаванні праблемы. Асабліва была адзначаная праблема з забеспячэннем назірання падчас датэрміновага галасавання. Як вядома, на ўчорашнім паседжанні ЦВК адмовіўся дазволіць кругласуткавае назіранне за ўрнамі падчас папярэдняга галасавання.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках