15 лiстапада 2024, Пятніца, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзы патрабуюць адмяніць прыватызацыю «Белкалія»

13

Акцыянаванне аднаго з вядучых прадпрыемстваў краіны было праведзена з парушэннем Канстытуцыі і Грамадзянскага Кодэкса.

Беларускі незалежны прафсаюз звярнуўся ў органы ўлады, якія займаліся акцыянаваннем прадпрыемства, а таксама ў пракуратуру краіны з патрабаваннем адмяніць прыватызацыю ААТ «Беларуськалій» і пераўтварыць яго зваротна ў РУП «ПА «Беларуськалій», паведамляе praca-by.info.

Прафсаюз сцвярджае, што адзіная прычына рашэння прадаць «Белкалій» – недахоп грошай у дзяржавы.

«Нават калі хуткім часам інвестар не з'явіцца, то нічога страшнага, бо ўвесь прыбытак так званага акцыянернага таварыства ўжо належыць аднаму «інвестару» ў асобе дзяржавы», – гаворыцца ў заяве БНП.

Разам з тым, сцвярджаюць у прафсаюзе, па законе інвестар не можа быць адзін. У пацверджанне прыводзіцца артыкул 98 Грамадзянскага Кодэкса «Утварэнне акцыянернага таварыства» і закон «Пра акцыянерныя таварыствы».

Гэтымі нарматыўнымі дакументамі прадугледжана, што акцыянернае таварыства не можа быць створанае адной асобай ці складацца з адной асобы. У выпадку набыцця адным акцыянерам усіх акцый таварыства, яно ліквідуецца, альбо пераўтвараецца ва ўнітарнае прадпрыемства ў адпаведнасці з заканадаўствам.

«Сам з сабой прыватызацыю ніхто не праводзіць, – заяўляюць прафсаюзнікі. – Тым больш, што супрацоўнікі прадпрыемства, якія павінны і абавязаныя былі атрымаць частку акцый бязвыплатна ці за грошы, наогул адрынутыя ад гэтых спраў, як і астатнія грамадзяне Рэспублікі Беларусь».

У прафсаюзе падкрэсліваюць, што супрацоўнікі «Беларуськалія» ў парушэнне закона былі пазбаўленыя права на частку бязвыплатна перададзенай дзяржаўнай уласнасці.

У сувязі з парушэннем заканадаўства пры правядзенні акцыянавання БНП прапаноўвае ўпаўнаважаным дзяржаўным органам адмяніць прыватызацыю ААТ «Беларуськалій» і пераўтварыць яго ў РУП «ПА «Беларуськалій».

Акрамя таго, БНП нагадвае, што дзякуючы зменам, занесеным у заканадаўства парламентарыямі ў чэрвені 2010 года, з 1 студзеня 2011 года супрацоўнікі і зусім пазбавяцца права на палёгкавую прыватызацыю. Дарэчы сказаць менавіта гэты спосаб дагэтуль увасабляў сацыяльную скіраванасць рэформы ўласнасці ў Беларусі.

Паводле гэтага ж закону – «Пра занясенне зменаў і дадаткаў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусі і іх асобных палажэнняў па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці» – за прэзідэнтам замацаваныя паўнамоцтвы змяняць правілы прыватызацыі, а таксама прымаць рашэнні пра прамы продаж аб'ектаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках