16 лiстапада 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскім студэнтам даюць выходны для датэрміновага галасавання

39

10 снежня ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце прайшла сустрэча рэктара Аляксандра Рагачова са студэнтамі і выкладчыкамі вну.

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», перад аўдыторыяй выступіў кіраўнік універсітэта і студэнт матэматычнага факультэта. Рэктар і студэнт былі дэлегатамі Усебеларускага сходу, уражаннямі ад якога і падзяліліся з аўдыторыяй.

«Фактычна рэктар і студэнт агітавалі за тую праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, якую прапанавала ўлада. Аляксандр Рагачоў у сваім выступе крытыкаваў альтэрнатыўных кандыдатаў, казаў, што яны даюць пустыя абяцанні, якія ніколі не выканаюць», - распавёў адзін з прысутных на сустрэчы студэнтаў.

Паводле яго словаў, рэктар агітаваў студэнтаў за датэрміновае галасаванне і прапанаваў адмяніць заняткі 18 снежня - каб студэнты прагаласавалі датэрмінова. «Цікава, што ў зале былі галасы супраць датэрміновага галасавання, нават улічваючы абяцанні выходнага. Таксама на сходзе выступіў старшыня прафсаюза студэнтаў Сяргей Азяўчыкаў, які сказаў, што раіўся са студэнтамі, і яны не супраць датэрміновага галасавання і адмены заняткаў. Але варта заўважыць, што асаблівага запалу з боку студэнтаў не адчувалася», - дадаў студэнт.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках