27 снежня 2024, Пятніца, 11:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як у Беларусі фальсіфікуюцца выбары ў прысутнасці назіральнікаў (Відэа)

24

На сайце Аляксандра Лагвінца з'явілася відэа, знятае падчас мясцовых выбараў 25 красавіка 2010 года.

Камерай мабільнага тэлефона відэа знята на ўчастку №22, у менскім мікрараёне Сухарава. На запісы можна ўбачыць, як менавіта праходзіць падлік галасоў, піша «Наша Ніва».

Са стала назіральніка відаць толькі стол, на якім ідзе сартаванне бюлетэняў, а на праверку і падлік іх нясуць да стала, які не бачны назіральнікам.

Праваабаронцы паведамляюць, што такі падыход спрыяе фальсіфікацыям, і ўдзел назіральнікаў нічога не змяняе.

«Наша Ніва» звярнулася за каментаром да Уладзіміра Лабковіча - праваабаронцы цэнтра «Вясна».

«Тое, што адбываецца на відэа - было б незаконна нават, калі б далёкі стол быў бачны назіральнікам. Галасы сартуюцца ў поўнай цішыні, і нават тыя дзесяць чалавек, якія займаюцца іх сартаваннем і падлікам, ведаюць толькі пра свой стос бюлетэняў. Атрымліваецца, што вынік ведае толькі адзін чалавек - той, каму гэтыя галасы здаюць. Мы ж прапаноўваем, каб кожны голас абвяшчаўся ўслых, а чальцы камісіі не стаялі спінай да назіральнікаў, бо пры цяперашнім варыянце роля назіральніка зводзіцца да нуля. Гэтае відэа даказвае толькі тое, што адзін чалавек, які валодае інфармацыяй, можа абвясціць любы вынік», - падкрэсліў праваабаронца.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках