27 снежня 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сева Наўгародцаў: «Будучыня ў вашых руках!» (Відэа)

5

У межах глабальнай кампаніі салідарнасці вядомы журналіст Сева Наўгародцаў звярнуўся да беларусаў.

Сева Наўгародцаў – вядомы радыёвядучы Расейскай службы BBC, вядучы музычнай праграмы BBC, якая пасля набыла назву «Рок-пасевы», і размоўных перадачаў «Севаабарот» і «Бібісева».

У 1975-м годзе Сева Наўгародцаў пакінуў Савецкі Саюз. Жыў у Аўстрыі, у Італіі. З 1977 года жыве ў Лондане. Першая музычная перадача Севы Наўгародцава на Расейскай службе BBC у караткахвалевым дыяпазоне выйшла 9 чэрвеня 1977 года пад назвай «Праграма поп-музыкі з Лондана». Перадача была перайменаваная ў «Рок-Пасевы» ў студзені 1991 года, і выходзіла на працягу 27 гадоў — да 12 чэрвеня 2004 года. Менавіта яна прынесла культавы статус яе аўтару ў Савецкім Саюзе.

27 красавіка 2005 года Яе Вялікасць Каралева Лізавета II уручыла Севе Навгародцаву Ордэн Брытанскай Імперыі.

Сева Наўгародцаў – аўтар кніг «Рок-пасевы», «Сэкс, наркотыкі, рок-н-ролл» і «Асцярожна, людзі».

Прыхільнікі творчасці Севы Навгародцава аб'яднаныя на сайце seva.ru, дзе размешчаны шырокі аўдыаархіў яго праграмаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках