28 снежня 2024, Субота, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніком назіральнікаў АБСЕ стаў брытанскі парламентарый Тоні Лойд

11

Менавіта ён на прэс-канферэнцыі 20 снежня 2010 года ў Менску абвесціць папярэдняе заключэнне АБСЕ па правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Групу кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі ўзначаліць чалец брытанскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Тоні Лойд, перадае БелаПАН.

Дадзенае прызначэнне ўхваліў міністр замежных спраў старшыні ў АБСЕ Казахстана Канат Саўдабаеў.

Акрамя таго, Лойд таксама будзе з'яўляцца кіраўніком місіі кароткатэрміновых назіральнікаў ад ПА АБСЕ.

Нагадаем, у сярэдзіне лістапада ў Беларусь ужо прыбыло больш за 40 доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ пад кіраўніцтвам Герта Хінрыха Арэнса.

Плануецца, што ў якасці кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЕ сачыць за ходам выбараў будзе каля 400 чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках