27 снежня 2024, Пятніца, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юры Хашчавацкі: Кожны павінен хоць раз у жыцці выйсці на Плошчу

17
Юры Хашчавацкі: Кожны павінен хоць раз у жыцці выйсці на Плошчу

Беларус павінен хоць раз у жыцці выйсці на плошчу і зрабіць тое, што ён абавязаны зрабіць перад сваімі дзецьмі і ўнукамі.

У інтэрв'ю «Нямецкай хвалі» беларускі кінарэжысёр Юры Хашчавацкі даў ацэнку выступам па тэлебачанні і радыё кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі з іх перадвыбарчымі праграмамі.

На думку вядомага беларускага рэжысёра-кінадакументаліста Юрыя Хашчавацкага, галоўная задача, якую апазіцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты вырашалі, выступаючы па радыё і тэлебачанні, - пераканаць сваіх прыхільнікаў выказаць стаўленне да вынікаў выбараў, выйшаўшы пасля галасавання на плошчу. Хашчавацкі лічыць, што некаторыя прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта даволі паспяхова скарысталіся выступамі ў прамым тэле- і радыёэфіры.

- Якія магчымасці кандыдатам у прэзідэнты давалі выступы ў прамым эфіры па радыё і тэлебачанні і наколькі эфектыўна яны імі скарысталіся?

- Магчымасці былі проста мінімальныя. Калі паставіць перад камерай у прамым эфіры чалавека, які павінен казаць 30 хвілінаў, я хацеў бы паглядзець у такой сітуацыі нават на самых лепшых гаваруноў. Гэта крайне цяжка. Асабліва калі памятаць, што на працягу 5 гадоў пасля мінулых выбараў ніводзін з апазіцыянераў не меў магчымасці выступаць у такім фармаце.

Таму я лічу, што ўлада крывадушнічае, калі кажа пра падаванне шырокіх магчымасцяў. Хутчэй, яна дала кандыдатам права праваліцца падчас гэтых выступаў. А вось ці здолелі кандыдаты пазбегнуць правалу - гэта цікавае пытанне.

- І хто справіўся з гэтай задачай?

- Я лічу, што некаторыя дасягнулі жаданых вынікаў. Выдатна трымаўся, напрыклад, лідэр кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. У яго быў цудоўны тэкст, і тыя словы, якія ён сказаў людзям, былі вельмі дакладнымі.

Выдатны выступ у кіраўніка «Гавары праўду!» Уладзіміра Някляева. Цікава, харызматычна выглядаў адзін з лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч, у выступе якога і боль, і злосць на тое, што вырабляе ўлада ў Беларусі, былі вельмі адчувальныя.

Але галоўнае, што атрымалася ў апазіцыйных кандыдатаў, гэта тое, што яны не патрапілі на вуду ўлады і не сталі супернічаць і паліваць адзін аднаго брудам. Паважлівае стаўленне вельмі важна, яно дае падстава лічыць, што гэтыя людзі здолеюць выпрацаваць адзіную пазіцыю.

- Наколькі ў апазіцыйных кандыдатаў атрымалася заручыцца падтрымкай тых, хто яшчэ не зрабіў свой выбар?

- Кандыдатам трэба было, у першую чаргу, пераканаць сваіх прыхільнікаў не падаць духам і прыйсці на плошчу пасля галасавання, каб выказаць сваё стаўленне да будучай, у чым я не сумняваюся, відавочнай фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Ім неабходна было пераканаць у тым, што ўсё залежыць ад кожнага з нас, і што кожны павінен хоць раз у жыцці выйсці на плошчу і зрабіць тое, што ён абавязаны зрабіць перад сваімі дзецьмі і ўнукамі. Атрымалася гэта ў кандыдатаў ці не, я не ведаю. Паглядзім 19 снежня.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках