26 снежня 2024, Чацвер, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў звярнуўся да афiцэраў, Статкевіч - да Лукашэнкі (Відэа)

80

Падчас тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі прагучалі два гучныя звароты.

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў звярнуўся да афіцэраў ўзброеных сілаў, міліцыі, супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

«Я хачу звярнуцца да вас і сказаць, што хопіць ўжо трываць. 16 гадоў нам абяцалі райскае жыццё. Да чаго мы дайшлі? Да таго, што перасварыліся з усімі суседзямі, да таго, што набралі крэдытаў, якія ляглі на ўвесь народ, і мы не зможам іх выплаціць. Да таго, што сорамна ўжо за Беларусь, за тое, што гэта апошняя дыктатура ў Еўропе. Народ страціў права абіраць. Народ страціў права кантраляваць гэтую ўладу. Неабходна, як мага хутчэй вярнуць у краіну законнасць. І гэта галоўнае - народ павінен атрымаць права выбару.

Я хачу звярнуцца да афіцэраў ўзброеных сілаў, міліцыі, супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Вы ведаеце выбар народа, проста выконвайце закон. Проста будзьце грамадзянамі сваёй краіны. І мы вельмі хутка будзем жыць у свабоднай Беларусі!».

Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч звярнуўся наўпрост да Лукашэнкі:

«Калі верыць БТ, дык у цябе завоблачныя рэйтынг. Тады чаго ты баішся? У чым праблема? Правядзі сумленныя выбары. Адмяні датэрміновае галасаванне, пусьці апазіцыю ў выбарчыя камісіі і публічна правядзі падлік бюлетэняў. І тады мільярды даляраў і еўра пойдуць з Захаду ў беларускую эканоміку, і прэзідэнты і прэм'еры нармальных краінаў не будуць бегаць ад цябе, а, наадварот, у чаргу выстраяцца. Але ж ты баішся гэта зрабіць. І не трэба ля-ля нам тут пра свой круты рэйтынг, гэты рэйтынг у цябе даўно ўжо глыбока і безнадзейна ўпаў. Вярні, што скраў! Вярні выбары! Інакш мы прыйдзем і забярэм самі!», - заявіў Статкевіч.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках