31 снежня 2024, aўторак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спыніць тэатр аднаго акцёра! (Фота)

51

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» і «Гавары праўду» зладзілі шэсьце ў цэнтры Менска з патрабаваннем тэлеэфіру для апазіцыйных кандыдатаў.

У аўторак у 10 гадзінаў каля 50 актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і «Гавары праўду» сабраліся ля будынка ЦВК з плакатамі «Спыніць тэатр аднаго акцёра!», «Патрабуем гадзіну прамога эфіру», «Чаму БТ баіцца праўды» і іншымі.

На вароты Цэнтральнай выбарчай камісіі павесілі плакат са словамі «Патрабуем прадастаўлення дадатковых выступаў кандыдатам у прэзідэнты на беларускім ТВ», падпісаны кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі Андрэем Саннікавым і Уладзімірам Някляевым падчас учорашняй сустрэчы на Прывакзальнай плошчы.

Прадстаўніца Уладзіміра Някляева ў ЦВК зайшла ўнутр, каб уручыць патрабаванне старшыні камісіі Лідзіі Ярмошынай, але высветлілася, што яе няма на працоўным месцы, бо яна знаходзіцца на «ўсебеларускім сходзе» ў Палацы рэспублікі.

Пасля гэтага ўдзельнікі акцыі прынялі рашэнне ісці да Палаца Рэспублікі. Яны разгарнулі плакаты і рушылі па праспекце Незалежнасці.

Каля ГУМа дарогу групе перагарадзіў двайны кардон з супрацоўнікаў АМАП у цывільным.

«Тое, што ўлады не пускаюць апазіцыйных кандыдатаў, у эфір, а нас да Палаца Рэспублікі, кажа пра тое, што больш за ўсё дыктатар баіцца інфармацыі, альтэрнатыўнага меркавання. Нават кароткага з'яўлення моцных кандыдатаў ад апазыцыі ў эфіры было дастаткова, каб людзі зразумелі, што яны мацнейшыя, разумнейшыя і прывабнейшыя за дзеючую ўладу.

Далучайцеся да камандаў апазіцыйных кандыдатаў, прымайце ўдзел у вулічных акцыях, распаўсюджвайце інфармацыю сярод сяброў, калегаў, суседзяў. Гэта тое, чаго баіцца ўлада, і гэта ключ да нашай агульнай перамогі», - сказаў адзін з арганізатараў акцыі Яўген Афнагель.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках