16 лiстапада 2024, Субота, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Убачыў шчыліну - бяжы

180

Беларускі дыктатар лічыць, што ўсе «павінны бегчы» з-за адсутнасці ў Беларусі дастатковых рэсурсаў.

«Я мякка сказаў: хто хоча жыць, той павінен бегчы. Хто хутчэй пабяжыць, той будзе жыць. Не таму што я ад вас гэта патрабую - гэта жыццё патрабуе сёння ад нас», - заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў аўторак на так званым «усебеларускім народным сходзе».

Лукашэнка лічыць, што ўсе «павінны бегчы» з-за адсутнасці ў Беларусі дастатковых рэсурсаў. «Расея можа марудненька бегчы - у яе рэсурсаў шмат, Амерыка можа лёгенька прабегчыся - у яе велізарныя іншыя рэсурсы, а ў нас рэсурсаў такіх няма», - канстатаваў ён.

Паводле яго словаў, у гэтай сітуацыі «у нас рэсурс адзін: паглядзеў туды-сюды, бачыш шчыліну - пабег. Наступную шчыліну ўбачылі - туды пабеглі. І на кожным кавалачку мы павінны нешта ўзяць сваё». «Калі мы гэтага не зробім - бяда будзе ў нас. Таму я шчыра кажу - рыхтуйцеся да ўзмацнення дысцыпліны, я даю сігналы ў грамадства», - адзначыў Лукашэнка.

«Глядзіце, каб праз растапыраныя пальцы не выцякла ўсё тое, што было зроблена за апошнія гады», - перасцярог дыктатар.

Напісаць каментар 180

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках