28 снежня 2024, Субота, 3:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герт Арэнс: Спадзяюся на правільны падлік галасоў

22

Кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ акцэнтуе ўвагу на якасці падліку галасоў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ, амбасадар Герт Хінрых Арэнс заявіў БелаПАН, што прысутнасць дзеючага прэзідэнта на дзяржаўным радыё і тэлебачанні нашмат перавышае прысутнасць там іншых прэтэндэнтаў. 7 снежня амбасадар знаходзіўся ў Магілёве, дзе сустракаўся з даверанымі асобамі кандыдатаў і мясцовымі назіральнікамі.

У той жа час кіраўнік місіі адзначыў, што ў дзяржаўных электронных СМІ былі выступы кандыдатаў у прамым эфіры, яны «маглі крытыкаваць прэзідэнта і дзеючую ўладу дастаткова жорстка, і гэта з'яўляецца прыкметай сапраўднай выбарчай кампаніі».

«Я магу зараз сказаць, што збор подпісаў за кандыдатаў і рэгістрацыя кандыдатаў прайшлі адносна добра. Але з вопыту мінулых выбараў ёсць тое, што прывяло да негатыўнай ацэнкі, - гэта датэрміновае галасаванне і падлік галасоў», - заявіў Арэнс.

«Я спецыяльна ўзнімаю гэтае пытанне перад уладамі, кажу ім пра тое, што калі ў ноч пасля выбараў я буду атрымліваць сотні і сотні справаздачаў, у якіх будзе напісана, што падлік галасоў праходзіў дрэнна ці вельмі дрэнна, дык я не змагу зрабіць пазітыўнае заключэнне» , - падкрэсліў кіраўнік місіі.

Як адзначыў Кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ, на гэтых выбарах заканадаўства, якое датычыць датэрміновага галасавання, было палепшанае і змененае.

«Што тычыцца падліку галасоў, дык Цэнтральная камісія па выбарах выдала рэзалюцыю пра тое, што назіральнікам павінна быць прадастаўленая рэальная магчымасць назіраць за працэсам падліку галасоў. Паколькі мне не дастаўляе ніякага задавальнення даваць негатыўную ацэнку, дык я буду вельмі рады, калі два гэтыя пытанні - датэрміновае галасаванне і падлік галасоў - палепшацца гэтым разам», - падкрэсліў амбасадар.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках