Андрэй Саннікаў: «Зрабіце свой унёсак у нашую агульную перамогу»
31- 8.12.2010, 19:41
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў звярнуўся да выбаршчыкаў.
«Дарагія суайчыннікі,
Дзякую вам за актыўнасць і падтрымку. Сродкі, якія паступілі ў мой выбарчы фонд, ідуць на выраб інфармацыйных матэрыялаў: буклетаў, улётак. Гэтыя матэрыялы распаўсюджваюцца па ўсёй Беларусі, але паўсюдна людзі літаральна патрабуюць: «Дайце яшчэ друкаванай прадукцыі. Мы ўсё раздаем нашым сябрам і знаёмым, і нашых прыхільнікаў становіцца ўсё больш».
Нам патрэбныя новыя плакаты, таму што памагатыя рэжыму актыўна знішчаюць плакаты і партрэты, вывешаныя ў дазволеных месцах.
Таму звяртаюся да вас, дарагія сябры: мне патрэбная ваша падтрымка. Не дамо ўладам заглушыць словы свабоды. Мой фонд кандыдата дзейнічае да самага канца выбарчай кампаніі.
Вы можаце зрабіць важкі ўнёсак у справу нашай агульнай перамогі.
Гісторыя робіцца сёння. Гісторыю робім мы! Разам мы пераможам!», - кажацца ў звароце.
Рэквізіты Фонду:
Разліковы рахунак: 3014058620008
У філіял № 527 ААТ «Беларусбанк»
Код 254
Прызначэнне аплаты: Добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Саннікава А.А.
Пры адпраўленні плацяжу абавязкова паведаміце аператару
• прозвішча, імя, імя па бацьку,
• дату нараджэння (дзень, месяц, год),
• адрас месца жыхарства,
• серыю і нумар пашпарта
Грамадзяне Беларусі, а таксама юрыдычныя асобы маюць магчымасць пералічыць грашовыя сродкі на кампанію Андрэя Саннікава.
Абавязковыя патрабаванні да плацяжу:
• гранічны памер ахвяравання грамадзяніна не можа перавышаць 10 базавых велічыняў, гэта значыць 350'000 (трыста пяцьдзесят тысячаў) беларускіх рублёў;
• гранічны памер ахвяравання юрыдычнай асобы не можа перавышаць 30 базавых велічыняў, гэта значыць 1'050'000 (адзін мільён пяцьдзесят тысячаў) беларускіх рублёў.
Пералічыць сродкі можна са свайго разліковага рахунку з тэкстам наступнага зместу: «Добраахвотнае ахвяраванне ў выбарчы фонд кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Саннікава А.А. Юрыдычны адрас: ...
Забараняецца ўносіць ахвяраванні ў выбарчы фонд:
• замежным дзяржавам і арганізацыям;
• замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства;
• міжнародным арганізацыям;
• арганізацыям з замежнымі інвестыцыямі;
• грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія не дасягнулі 18 гадоў;
• дзяржаўным органам і органам мясцовага самакіравання;
• арганізацыям, якія цалкам ці часткова фінансуюцца з бюджэту;
• дабрачынным і рэлігійным арганізацыям;
• ананімным ахвярадаўцамі.
Пад ананімным ахвярадаўцаў разумеецца:
- Грамадзянін, які не пазначыў у плацёжным дакуменце на ўнясенне ахвяравання любыя з наступных звестак:
- прозвішча, імя, імя па бацьку,
- дату нараджэння (дзень, месяц, год),
- адрас месца жыхарства,
- серыю і нумар пашпарта,
- юрыдычная асоба, пра якую у плацёжным дакуменце на ўнясенне ахвяравання не пазначаныя любыя з наступных звестак:
- уліковы нумар плацельшчыка,
- назва,
- банкаўскія рэквізіты,
- юрыдычны адрас.
УВАГА! НЕ ПЕРАЛІЧВАЙЦЕ СРОДКІ АНАНІМНА! Грашовыя сродкі, пералічаныя ананімна ці без пазначэння любых з пералічаных вышэй звестак лічацца ананімнымі - іх немагчыма выкарыстоўваць на кампанію, яны не падлягаюць вяртанню і пасля будуць залічаныя ў дзяржаўны бюджэт.
НЕ ПЕРАВЫШАЙЦЕ ЎСТАЛЯВАНЫ ЛІМІТ ПЛАЦЯЖУ! Пералічаныя «лішнія» сродкі немагчыма выкарыстоўваць на кампанію, а фінансаваму прадстаўніку кандыдата прыйдзецца марнаваць каштоўны час на арганізацыю вяртання Вам лішку.
Каб пералічыць сродкі ў выбарчы фонд Андрэя Саннікава неабходна прыйсці з пашпартам у любое аддзяленне «Беларусбанка» і запоўніць бланк плацежнага паведамлення.
Узор запаўнення плацежнага паведамлення:
Узор на беларускай мове
Узор на расейскай мове
Калі ў Вас узнікаюць пытанні, звязаныя з пераводам, дасылайце іх на электронны адрас: cymus4@gmail.com
Усе звесткі пра сябе можна падаць у адвольнай форме. Пры жаданні можна выкарыстоўваць узор фармуляра, запоўніўшы яго сваімі рэквізітамі. Майце на ўвазе, што касір «Беларусбанка» усё роўна будзе ўносіць інфармацыю ў сваю электронную форму і выдасць тыпавую квітанцыю. Пераканайцеся, што там ёсць усе патрэбныя звесткі!
Заўвага: Лепш за ўсё плацёж ажыццяўляць у «Беларусбанку». Калі вы хочаце пералічыць грошы ў фонд Саннікава ў іншым банку і вам задаюць пытанне, які ў фонда УНП, вы павінны дакладна адказаць: выбарчы фонд з'яўляецца дабрачынным і УНП не мае.