28 снежня 2024, Субота, 17:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве Лукашэнку назвалі здраднікам і хворым чалавекам

72

Візіт беларускага дыктатара ў Расеі палітолагі лічаць простай фармальнасцю.

У Маскве Аляксандр Лукашэнка возьме ўдзел у шэрагу інтэграцыйных самітаў: Еўразійскай эканамічнай супольнасці, Мытнага саюзу і АДКБ.

Саміты ў Маскве пройдуць 9-10 снежня, а напярэдадні прэм'ер-міністры Беларусі і Расеі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін не змаглі дамовіцца па шэрагу пытанняў. Яны найперш датычаць паставак нафты і газу, перадае «Радыё Свабода».

У «Газпраме» заявілі пра адсутнасць падставаў для перагляду кантрактаў па газавых пастаўках у Беларусь. А паводле міністра энэргетыкі Расеі Сяргея Шматко, рэгуляванне пошліны на нафтапрадукты будзе выводзіцца за межы адзінай эканамічнай прасторы ў сферу двухбаковых пагадненняў. Падчас саміту АДКБ Беларусь возьме старшынства ў гэтай арганізацыі і для піяру, паводле палітолага Андрэя Фёдарава, гэта будзе выкарыстана. Хаця насамрэч гэта рэч хутчэй фармальная. За чым жа паляцеў у Маскву Лукашэнка?

«Як заўсёды апошнім часам, асабліва, калі пачаліся гэтыя непаразуменні з расейскім кіраўніцтвам, гэта танныя энэрганосбіты. Ну і адкрыты расейскі рынак без усялякіх там малочных, цукровых ці іншых войнаў. Галоўнае, каб працягвалася спансаванне беларускай эканомікі. Па выказваннях, якія гучаць з Масквы, не падобна на тое, каб яна была гатовая зноў пайсці на забеспячэньне Беларусі гэтымі эканамічнымі прэферэнцыямі» - лічыць Фёдараў.

Ці азначае гэты візіт у Маскву тое, што Крэмль памірыўся з Лукашэнкам і падтрымае яго на выбарах?

Паводле маскоўскага палітоляга Андрэя Суздальцава, пакуль у парадку дня ня значацца двухбаковыя сустрэчы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Дзмітрыем Мядзведзевым.

«Ніякай падтрымкі няма, гэта фармальная рэч. Гэта будзе сустрэча за круглым сталом: усе выйшлі і зайшлі. Як мірыцца са здраднікам? Здрадніка альбо караюць, альбо прабачаюць. Лукашэнка хоча, каб перад ім прабачалася Масква. Гэта наогул рэальна? За што? За тое, што ён абразіў Мядзведзева апошнімі словамі? Якое можа быць сяброўства са здраднікам? Па ўсіх каналах паказалі, што гэта хворы чалавек, псіхапат. Уся Расея гэта бачыла. Гэта сур'ёзныя рэчы, гэта ўсё гаворыцца, паказвалася. На чале рэспублікі сядзіць такі чалавек. Гэта бяда не Расеі, а праблема беларусаў».

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках