28 снежня 2024, Субота, 4:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Транспартнікі не ведаюць, як выканаць абяцанні ўладаў

26

Баранавіцкія школьнікі цалкам аплачваюць праезд і толькі ў Менску дзеці ездзяць у гарадскім транспарце бясплатна.

Менскія школьнікі ездзяць у грамадскім транспарце бясплатна з 7 снежня. Такое рашэнне прынятае КТУП «Менсктранс». Бацькі ж баранавіцкіх дзяцей па-ранейшаму цалкам аплачваюць праезд у грамадскім транспарце, паведамляе Intex-press.

Як паведамляе сайт Менгарвыканкама, з 7 снежня дзецям сталіцы, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, даецца права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі). Пра бясплатны праезд для пенсіянераў і студэнтаў не сказана нічога.

Пытанне аб вяртанні ільготаў для школьнікаў узнімалася большасцю альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. Аднак улада, відавочна, вырашыла перахапіць гэтую ініцыятыву.

«У апошні час усё больш узнімаецца пытанне аб ільготах на праезд школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў. Думаю, што з гэтым трэба пагадзіцца. Ураду ў тыднёвы тэрмін прапрацаваць гэтае пытанне, пралічыць і ўнесці канкрэтныя прапановы», - сказаў беларускі кіраўнік, выступаючы на «ўсебеларускім сходзе».

Разам з тым, у ААТ «Аўтобусны парк г. Баранавічы» паведамілі, што ніякага рашэння аб бясплатным праездзе для баранавіцкіх школьнікаў пакуль няма.

«Лукашэнка ж тыдзень даў на разгляд гэтага пытання, але як гэта рэалізаваць? Хто нам будзе кампенсаваць праезд?» - сказала крыніца ў аўтапарку.

Нагадаем, што сацыяльныя ільготы, у тым ліку і ільгота на 50%-ю аплату праезду ў грамадскім транспарце для школьнікаў, студэнтаў і пенсіянераў, былі адмененыя ў снежні 2007 года.

Не прайшло і двух гадоў, акурат напярэдадні чарговых выбараў прэзідэнта ільготы былі вернутыя, прычым замест 50%-й - стоадсоткавая ільгота. Хоць і не для ўсіх. І не паўсюль.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках