27 снежня 2024, Пятніца, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЦВК ужывае тактыку «таемных пастаноў»

8

Магілёўскі назіральнік скардзіцца на ўтойванне інфармацыі з боку Цэнтрвыбаркама.

Як паведамляе БелаПАН, назіральнік ад грамадскага аб'яднання «БНФ» Адраджэнне» ў Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Барыс Бухель звярнуўся са скаргай у Вярхоўны суд на незаконнае, на яго думку, утойванне інфармацыі Цэнтрвыбаркамам.

Паводле сцвярджэння назіральніка, Цэнтральная камісія па выбарах парушае заканадаўства аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў.

«Як мінімум 127, што складае 83,01% ад вядомых нам 153 прынятых ЦВК пастановаў, не размешчаныя на яе сайце. Іншымі словамі, для ўсеагульнага азнаямлення ЦВК у 2010 годзе па стане на 6 снежня размясціў на сваім сайце толькі 29 ці менш за 20% сваіх пастановаў. А астатнія 127 пастаноў схаваныя», - адзначае назіральнік.

Бухель лічыць, што ЦВК ужывае «тактыку таемных пастановаў», якія прымаюцца, але «пра іх ніхто не ведае», тым самым парушаючы ч. 1 арт. 32 (заўв) Выбарчага кодэксу, дзе гаворыцца, што асноўнымі прынцыпамі дзейнасці Цэнтральнай камісіі з'яўляюцца законнасць, незалежнасць, калегіяльнасць, адкрытасць і галоснасць.

Акрамя таго, назіральнік скардзіцца, што сайт ЦВК «не адпавядае патрабаванням дакладнасці структурызацыі і размеркавання дадзеных па тэматычных рубрыках, а таксама шматварыянтнасці падавання інфармацыі з выкарыстаннем розных тэлекамунікацыйных сродкаў, тэхнапраграмных рашэнняў і рознага ўзроўню доступу да яе». Бухель заяўляе, што сайт камісіі не забяспечвае прастату навігацыі і доступу карыстальнікаў з розным узроўнем адукацыі і тэхнічнай падрыхтоўкі да зместу яго рубрыкаў.

Таксама назіральнік адзначае адсутнасць на сайце ЦВК беларускай версіі, што супярэчыць з абзацам 5 п. 3 палажэння аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацыяў, дзе пазначана, што інфармацыя на інтэрнэт-сайтах дзяржаўных органаў і арганізацыяў размяшчаецца на дзяржаўных мовах Рэспублiкi Беларусь.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках