15 лiстапада 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апазіцыя заяўляе пра незаконнасць фармавання выбаркамаў у рэгіёнах

2

Склад выбарчай камісіі Оршы не адпавядае патрабаванням абноўленага выбарчага заканадаўства.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў старшыня аршанскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Алесь Шутаў.

Актывіст распавёў, што ў склад створанай 27 студзеня аршанскай раённай выбарчай камісіі ўвайшлі толькі чацвёра вылучэнцаў грамадскіх арганізацыяў і палітычных партыяў. Гэта прадстаўнікі праўладнага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», Саюза беларускіх жанчынаў, БРСМ і аддзялення прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловай галіны.

З улікам таго, што камісія складаецца з 13-ці чалавек, чацвёра вылучэнцаў «ад грамадскасці» - менш за траціну ад агульнага складу, што супярэчыць заканадаўству, заяўляе Алесь Шутаў.

Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў Оршы рыхтуюць скаргу ў пракуратуру. Зараз яе складаюць кіраўнікі раённых аддзяленняў партыі «Справядлівы свет» і сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада». Прадстаўнікоў менавіта гэтых партыяў, старшыню раённай арганізацыі «Справядлівага свету» Міная Карніенку і сацыял-дэмакрата Антона Малішэўскага ў склад камісіі не ўключылі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках