16 лiстапада 2024, Субота, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» зноў падаражэе

9

Прагназуецца, што плата за стандартную трохпакаёвую кватэру ў лютым вырасце на 22 тысячы рублёў.

З-за студзеньскіх халадоў плата за ацяпленне ў жыроўках ізноў вырасце. Як паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси», плаціць за выдаткаваную на ацяпленне энергію прыйдзецца больш.

«Сярэдняя тэмпература студзеня была мінус 11,1 градуса супраць звычайных 4 - 5, - заяўляюць энергетыкі. - Вядома, людзі павінны чакаць, што кошт за кватэру будзе большы! Але канкрэтнае цепласпажыванне ў кожнага дома рознае. Таму складана сказаць загадзя, наколькі зменіцца сума аплаты».

Пакуль камунальнікі здымаюць паказанні лічыльнікаў цяпла, стаў вядомы папярэдні прагноз таго, як зменіцца нарматыў у шматкватэрных дамах, дзе няма лічыльнікаў.

«У снежні мы налічалі 0,0217 гігакалорыяў на 1 кв. м, а ў студзені - 0,0299 гігакалоряў. Гэта дадзеныя цэнтра інфарматызацыі і аўтаматызацыі разлікаў. Гэта усярэдненая лічба, і гэта не значыць, што ўсе атрымаюць менавіта такі рахунак. Пералік па канкрэтным спажыванні цяпла будзе ў траўні», - сказалі ў УЖГ Менгарвыканкама.

Розніца паміж нарматывамі снежня і студзеня склала 0,0082 гігакалорыі. Кошт 1 гігакалорыі - 43 тысячы 458 рублёў 30 капеек. Зыходзячы з гэтых дадзеных, можна разлічыць, наколькі прыкладна можа змяніцца сума ў жыроўцы ў «нарматыўных» дамах.

Аднапакаёвая кватэра (32 м) падаражэе на 11 403 рублёў. Двухпакаёвая кватэра (48 м) – на 17 105 рублёў. А трохпакаёвая кватэра (63 м) – на 22 450 рублёў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках