15 лiстапада 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прамвытворчасць у студзені знізілася на 18%

13

Паказчыкі за студзень ставяць пад сумнеў запэўненні уладаў аб тым, што краіна знаходзіцца ў посткрызісным перыядзе.

Паводле аператыўных дадзеных Белстата ў студзені бягучага года адзначана пагаршэнне ўсіх паказчыкаў у параўнанні з снежнем 2009 года, паведамляе АФН.

У прыватнасці прамвытворчасць у студзені знізілася на 18% у параўнанні з снежнем 2009 года, інвестыцыі ў асноўны капітал - на 60,1%, увод у эксплуатацыю жылля - на 64,9%, грузаабарот транспарту - на 17,8%, рознічны тавараабарот -- на 17,1%.

Акрамя таго, афіцыйнае беспрацоўе ў студзені павялічылася на 5% у параўнанні з снежнем, спажывецкія цэны выраслі на 0,8%, цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі - на 0,7%.

Асабліва бянтэжыць параўнанне паказчыкаў за студзень 2010 года да студзеня 2009 года, нягледзячы на тое, што большасць з іх дзякуючы намаганням «мастакоў» паказваюць рост: прамвытворчасць - 2,5%, будаўніцтва жылля павялічылася – на 0,1%, сельгасвытворчасць - на 5, 7%, рознічны тавараабарот - на 7,2%.

Не ўдалося выйсці на станоўчыя паказчыкі па інвестыцыях у асноўны капітал - зніжэнне на 10,4%, грузаабароту транспарту - мінус 2,9%. Ды і беспрацоўе вырасла на 4,6%.

Узяць хоць адзін паказчык - рознічны тавараабарот. Не так ужо складана ўзгадаць, як насельніцтва краіны адрэагавала на 20% дэвальвацыю ў студзені 2009 года – учыніла спажываецкі бум, вымятаючы на працягу трох тыдняў з крамаў любы тавар. Здавалася паказчык па рознічным тавараабароце, зафіксаваны тады, будзе доўга заставацца рэкордам. Але, нягледзячы на адсутнасць ажыятажу ў крамах у студзені гэтага года і тым больш адсутнасць якіх-небудзь постнавагодніх распродажаў, якімі цешацца жыхары ўсіх суседніх краін, Белстат сцвярджае - ёсць рост на 7,2%.

Студзень 2010 года таксама стаў месяцам рэзкага падзення аб'ёмаў нафтаперапрацоўкі - пратакол па ўмовах пастаўкі нафты ў 2010 годзе быў падпісаны толькі 27 студзеня. Але, мяркуючы па дадзеных Белстата, доля нафцянкі ў беларускай эканоміцы не перавышае велічыню хібнасці.

Улады атрымалі тое, чаго вельмі хацелі - у студзені 2010 года рост ВУП склаў 1,3%. Усім ворагам і непрыяцелям назло...

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках