16 лiстапада 2024, Субота, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экіпаж арыштаванага самалёта Іл-76 пакінуў Тайланд

Груз зброі быў канфіскаваны; згодна з прадпісаннямі Рады бяспекі ААН яго пасля знішчаць.

Экіпаж самалёта Іл-76, выпушчаны з турмы ў Тайландзе, вылецеў з краіны. Чацвёра грамадзян Казахстана адправіліся пасажырскім рэйсам ў Алма-Ату, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на казахстанскую амбасаду ў Тайландзе. Беларускі лётчык Міхаіл Петухоў павінен быў вылецець разам з імі, паведамілі ў МЗС Беларусі.

Экіпаж Іл-76 быў пасаджаны пад варту пасля таго, як 11 снежня на борце самалёта, які сеў у аэрапорце Бангкока для дазапраўкі, былі выяўленыя некалькі тон зброі і боепрыпасаў. Пяцёра членаў экіпажа сцвярджалі, што не ведалі пра нелегальны груз, і лічылі, што вязуць абсталяванне для бурэння свідравін, заяўленае ў дакументацыі.

11 лютага экіпаж быў вызвалены з турмы, усе абвінавачванні былі знятыя; права прымаць рашэнне аб пакаранні было дадзена родным краінам лётчыкаў. Груз зброі быў канфіскаваны; згодна з прадпісаннямі Рады бяспекі ААН, яго пасля знішчаць.

Замежная прэса выказвала розныя версіі паходжання зброі, партыя якога знаходзілася на борце затрыманага 12 снежня ў Тайландзе самалёта Іл-76.

Расейскія СМІ сцвярджалі, Іл-76 быў зафрахтаваны праз украінскую кампанію для перавозкі грузу ва Украіну, у кіеўскі аэрапорт Барыспаль. А брытанская газета «Гардыян» са спасылкай на свае ўкраінскія крыніцы заявіла, што зыходным пунктам палёту Іл-76 была Беларусь, а ў Кіеве ён усяго толькі садзіўся на дазапраўку на шляху ў Паўночную Карэю. Пры гэтым, адзначае выданне, загрузка 40 тон зброі і боепрыпасаў была ажыццёўлена ў Пхеньяне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках