14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея можа ўвесці пошліны на газ для Беларусі

20

Даўшы ільготы нафтавікам Усходняй Сібіры, РФ разважае, дзе знайсці даходы, «якія выпалі» з бюджэту.

Крайняй у гэтай гісторыі можа стаць Беларусь. У расейскім урадзе сталі абмяркоўваць даўнюю ідэю – абкладанне газу, які пастаўляецца ў Беларусь, экспартнай пошлінай, паведамляе «БДГ».

На гэтым тыдні ў расейскім урадзе працягнуць абмяркоўваць тэму кампенсацыі стратаў, панесеных з прычыны ільготаў, дадзеных нафтавікам Усходняй Сібіры. Як паведамляе 15 лютага «Коммерсант», віцэ-прэм'ер Расеі Ігар Сечын можа прапанаваць (у якасці кампенсацыйнай меры) увесці экспартную пошліну на газ, які пастаўляецца ў Беларусь. Гэта прынесла б расейскаму бюджэту дадаткова каля 30 млрд рублёў у 2011 годзе.

Ідэя ўвядзення экспартнай пошліны на газ, які пастаўляецца ў Беларусі, даўно педаліруецца ў расейскім урадзе. Яшчэ ў канцы 2006 года гэтая тэма ўзнімалася ў Крамлі. Тады з ініцыятывай увядзення экспартнай пошліны на газ для Беларусі выступаў «Газпрам».

Аднак у канцы 2006-га расейскі ўрад не вырашыўся ўводзіць экспартную пошліну на газ, які пастаўляецца ў Беларусь. У расейскім урадзе тады падлічылі, што ўвядзенне такой пошліны паставіць у тупік перамовы аб падвышэнні кошту газу для Беларусі. Нагадаем, што па выніках перамоваў у канцы 2006-га ў Расеі атрымалася ўдвая ўзняць кошт газу для Беларусі - з 46,68 да 100 даляраў за тысячу кубаметраў.

Аднак ідэя пра магчымае ўвядзенне экспартнай пошліны на газ, які пастаўляецца ў Беларусь, у Маскве не памерла. Пра гэта сведчыць і паведамленне «Газпрама», распаўсюджанае ў снежні 2009-га года. У тым паведамленні старшыня ўпраўлення «Газпрама» Аляксей Мілер акцэнтаваў увагу на тым, што газ у Беларусь пастаўляецца без збірання экспартнай пошліны. «З-за адсутнасці экспартнай пошліны кошт газу для Беларусі значна меншы, чым для іншых пакупнікоў расейскага газу», - заявіў у снежні 2009-га Аляксей Мілер, падкрэсліўшы тым самым, што газ у Беларусь паступае на ільготных умовах.

Практыка працы расейскага ўрада ў апошнія гады паказвае, што падобныя ільготы Масква для Менска рана ці позна адмяняе. У 2007-м нулявая стаўка экспартнай пошліны была адмененая на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь. Следам можа пайсці газ…

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках