15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі дэсант з НХЛ далучыўся да беларускай зборнай на Алімпіядзе

Форварды «Манрэаля» Андрэй і Сяргей Касціцыны, а таксама абаронца «Каларада» Руслан Салей далучыліся да лагера хакейнай зборнай Беларусі.

Прычым браты Касціцыны нават паназіралі за трэніроўкай нацыянальнай дружыны, якая адбылася 14 лютага апоўдні па ванкуверскім часе на лёдзе Canada Hockey Place. А Руслан Салей прыехаў у алімпійскую вёску ў другой палове дня, паведамляе БелТА.

Зрэшты, выступ Андрэя Касціцына, які загойвае траўму, на Алімпіядзе ўсё яшчэ застаецца пад пытаннем. Зараз ён праходзіць медыцынскія тэсты, па выніках якіх лекары вынесуць вердыкт аб гатоўнасці хакеіста згуляць на турніры.

Тэрмін заяўкі гульцоў на Алімпіяду мінае 15 лютага ў 14.00 па ванкуверскім часе. Так што цалкам верагодна, што лёс Касціцына-старэйшага вырашыцца толькі ў апошнія гадзіны перад падачай спісу прозвішчаў у дырэктарат турніру. Але ўжо зараз зразумела, што ў складзе не будзе форварда «Таронта» Міхаіла Грабоўскага, які так і не паспеў загаіць траўміраваную ў першы вечар новага года руку. Тым не менш, на час Гульняў Грабоўскі прыбудзе ў размяшчэнне зборнай Беларусі, каб падтрымліваць каманду падчас турніру.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы зборная Беларусі на папярэднім этапе выступіць у групе С. У стартавым паядынку 17 лютага падапечныя Міхаіла Захарава сустрэнуцца з камандай Фінляндыі. 19 лютага супернікамі беларусаў будуць шведы, а завершаць папярэдні раунд нашы суайчыннікі 20 лютага матчам з Нямеччынай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках