29 снежня 2024, Нядзеля, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Час сказаць рэжыму Лукашэнкі «досыць»

14
Gazeta Wyborcza: Час сказаць рэжыму Лукашэнкі «досыць»

Уплывовае польскае выданне звярнулася да кіраўніка МЗС Польшчы з заклікам спыніць супрацоўніцтва з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі.

У сваім звароце «Gazeta Wyborcza», акцэнтуе ўвагу на апошніх рэпрэсіях беларускіх уладаў супраць непрызнанага Саюза палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс. Журналісты асуджаюць пераслед польскай меншасці і заклікаюць улады Польшчы сказаць «досыць» рэжыму Лукашэнкі.

«Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ўклаў нямала палітычнага капіталу, каб адкрыць дзверы Еўропы для Беларусі. Гэтыя высілкі не былі марнымі, бо палітыкі ў многіх краінах Еўразвяза прызналі неабходнасць прыцягнення ўсходніх суседзяў у зону стабільнасці і дэмакратыі, якая існуе ў ЕЗ. Гульня з Лукашэнкам нялёгкая, бо ён не прызнае ніякіх правілаў. Акрамя таго, у Беларусі ў межах рэжыму сутыкаюцца розныя сілы і частка з іх зацікаўленая ў спыненні «пацяплення» адносінаў з Варшавай і Брусэлем.

Аднак ні адна еўрапейская краіна не можа трываць спланаваны і усё больш вычварны пераслед сваіх суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой.

На працягу некалькіх тыдняў рэжым Лукашэнкі правярае цярпенне Варшавы. Хапун палякаў цягнецца з сярэдзіны мінулага тыдню. Сёння раніцай затрымана 40 актывістаў, у тым ліку кіраўніца Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс. Гэта ўжо занадта.

Смешныя нагоды сённяшніх затрыманняў паказваюць, што рэжым не звяртае ўвагі на папярэджанні Варшавы.

Якая карысць ад жорсткай пятнічнай размовы міністра Сікорскага з кіраўніком МЗС Беларусі Мартынавым? Што яшчэ мусяць зрабіць з палякамі беларускія ўлады, каб Польшча зрэагавала больш востра, а Еўропа падтрымала? Чаму маўчыць кіраўніца МЗС Еўразвяза баранэса Эштан?

Ці яна таксама лічыць, што праблема палякаў у Беларусі з’яўляецца прыватнай справай Менска?

Міністр Сікорскі, час сказаць «досыць». Бо праз хвіліну можа стаць запозна», -- адзначае ўплывовае польскае выданне «Gazeta Wyborcza».

Пераклад з польскай мовы – газета «Наша Ніва».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках