16 лiстапада 2024, Субота, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУУС: У беларусаў могуць узнікнуць цяжкасці пры выездзе ў Еўразвяз

11

Цяжкасці звязаныя з візавым кодэксам Еўразвяза, які ўступае ў сілу 5 красавіка.

Як паведаміў на брыфінгу 16 лютага начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Менгарвыканкама Ігар Ігнатовіч, 5 красавіка ўступае ў сілу візавы кодэкс ЕЗ. Артыкул 12 гэтага дакумента прадугледжвае, што грамадзянін, які хадайнічае аб атрыманні візы, павінен падаць сапраўдны дакумент на паездку, які задавальняе тром крытэрам, перадае БелаПАН.

Па-першае, тэрмін дзеяння дакумента павінен сканчацца не раней за тры месяцы пасля меркаванай даты выезду з тэрыторыі краіны — чальца ЕЗ ці — у выпадку шматразовых паездак — пасля апошняй меркаванай даты выезду з тэрыторыі краіны — чальца ЕЗ. Ад гэтага абавязку можна адыходзіць толькі ў выпадку належным чынам абгрунтаванай неадкладнай неабходнасці, адзначыў Ігнатовіч.

Па-другое, дакумент павінен утрымліваць як мінімум дзве чыстыя старонкі.

Па-трэцяе, дакумент павінен быць выдадзены менш за дзесяць гадоў таму.

Ігнатовіч заклікаў грамадзянаў, якія маюць намер пасля 5 красавіка выязджаць у краіны ЕЗ, загадзя абмяняць пашпарты. Паводле яго словаў, з 6 красавіка беларускія грамадзяне могуць сутыкнуцца з праблемамі пры выездзе ў краіны ЕЗ.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках