15 лiстапада 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Непрызнаная Абхазія хоча адразу і ў «саюзную дзяржаву», і ў Мытны саюз

5

Абхазія спадзяецца на больш хуткае прызнанне з боку Беларусі і бачыць сябе членам «саюзнай дзяржавы» і Мытнага саюза, заявіў Сяргей Багапш.

«Першае - гэта, вядома,«саюзная дзяржава». Спадзяемся, што Беларусь, вядома, гэта не робіцца за адзін дзень, прызнае незалежнасць Абхазіі. Тады Абхазіі будзе лягчэй уступіць у «саюзную дзяржаву», - сказаў кіраўнік непрызнанай Абхазіі Сяргей Багапш у аўторак ва універсітэце МДІМА.

Як перадае «Интерфакс», паводле Багапша, «наступны этап - гэта Мытны саюз».

Багапш зноў заявіў: кіраўніцтва Абхазіі не мае намер весці дыялог з цяперашняй уладай Грузіі. «Ні пра якія кантакты, дыялогі з цяперашнім кіраўніцтвам Грузіі гаворкі няма», - сказаў ён.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, на дадзены момант Абхазію прызналі толькі Расея, Нікарагуа, Венесуэла і Науру.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні пазамінулага года. Аднак многія незалежныя эксперты ацанілі гэтую заяву як заляцанне з Еўразвязам для атрымання крэдытаў.

У сакавіку 2009 года падчас сустрэчы з Сяргеем Багапшам Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Мы з прэзідэнтам Расеі ўжо абмяркоўвалі праблемы, якія тут, у гэтым рэгіёне, ёсць з пункту гледжання эканомікі і тычацца Беларусі. Тэм для размовы шмат, і перш за ўсё гаспадарчыя. Бо пасля набыцця незалежнасці заўсёды спраў дадаецца. Мы будзем рады, што з удзелам Беларусі ўдасца вырашыць болей праблем, якія існуюць у гэтым рэгіёне».

У жніўні 2009 года падчас паездкі ў Сочы Лукашэнка зноў сустракаўся з лідэрамі непрызнаных каўказскіх рэспублік. Па загадзе беларускага кіраўніка ў лістападзе Абхазію і Паўднёвую Асецію наведалі дэпутаты «палаты прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках