14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь патрапіла пад штрафныя санкцыі «Газпрама»

6

У 2009 годзе Беларусь закупіла 17,57 мільярда кубаметраў газу, што на 20 адсоткаў менш за кантрактныя аб'ёмы.

Газета «Коммерсант» адзначае, што без штрафных санкцыяў з боку «Газпрама» краіна можа недабраць толькі 10 адсоткаў.

Да цяперашняга часу «Газпрам» не прад'яўляў афіцыйных прэтэнзіяў у сувязі з недаборам Беларуссю газу ў 2009 годзе. Пры гэтым газета падлічыла, што штраф за недабор газу для Беларусі можа скласці 325 мільёнаў даляраў.

У 2009 годзе, нагадаем, пад дзеянне аналагічных штрафаў патрапіла Украіна, якая рэзка знізіла закупкі газу ў Расеі. «Газпрам» мог штрафаваць «Нафтагаз Украіны» на 5 мільярдаў даляраў, але не стаў гэтага рабіць, каб не банкрутаваць контрагента.

У канцэрне, як адзначае, газета, не хочуць зараз псаваць стасункі з уладамі Беларусі. Справа ў тым, што ў лютым 2010 года «Газпрам» выплаціць Менску апошні транш на 625 мільёнаў даляраў (з агульнай сумы ў 2,5 мільярда даляраў), пасля чаго стане ўладальнікам 50 адсоткаў акцыяў «Белтрансгаза».

Менск раней папрасіў Маскву захаваць у 2010 годзе закупачны кошт на расейскі газ на ўзроўні 2009 года - каля 150 даляраў за тысячу кубаметраў. Расейская манаполія, аднак, сцвярджае, што не плануе захоўваць ільготныя ўмовы для Беларусі ў бягучым годзе. У першым квартале бягучага года кошт на расейскі газ для Беларусі ўсталяваны на ўзроўні ў 168 даляраў.

Эканамічныя адносіны Масквы і Менска, аднак, могуць неўзабаве абвастрыцца. МЗС Беларусі напярэдадні выступіў з шэрагам рэзкіх заяваў. У прыватнасці, Менск абвінаваціў Маскву ў вывядзенні энергетычнага сектара з Мытнага саюза.

Расея, нагадаем, адмаўляецца адмяніць экспартную пошліну на пастаўкі нафты для Беларусі з 2010 года, што, на думку Менска, з'яўляецца грубым парушэннем абавязальніцтваў расейскім бокам. Паводле заключанага ў студзені пагаднення ў 2010 годзе Беларусь атрымае бязпошлінна 6,3 мільёна тон нафты з агульных паставак у 21,5 мільёна тон.

Газета «Ведомости» сцвярджае, што Менск мае намер настойваць на поўнай адмене экспартнай пошліны на нафту з 1 ліпеня 2010 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках