15 лiстапада 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаргінец напісаў кнігу пра планету Лукшэйм

38

Нават кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў не змог утрымацца ад палітычнай алегорыі ў сваёй кнізе «Ілоты вар'яцтва».

Пра гэта паведаміла ў сваёй перадачы на «Радыё Свабода» «Пяцікніжжа Свабоды» беларуская пісьменніца Наталка Бабіна.

«Я не з'яўляюся прыхільніцай пісьменніка Чаргінца, але згадваю тут яго кнігу дзеля цытаты са старонкі 426. З вуснаў іншапланецяніна, аднаго з персанажаў кнігі, чытаем: (даю ў перакладзе на беларускую мову) «Слухайце, Мікалай Платонавіч, пазазямных цывілізацый многа. Усе яны, за выключэньнем адной, жадаюць паступовага пашырэння сваіх ведаў, развіцця і ўдасканальвання дзеля аб’яднання цывілізацый. Але ёсць планета Лукшэйм, дзе жывуць істоты, якія з'яўляюцца спараджэннямі пекла. Усе яны складаюцца з атамаў зла, нянавісці і цемрашальства. Гэта ад іх сыходзяць такія заганы, як зайздрасць, подласць, і пад іх уплывам усё больш зямлянаў ператвараюцца ў нягоднікаў, падхалімаў, паклёпнікаў — разбуральнікаў і знішчальнікаў вашай цывілізацыі».

Такая цікавая назва планеты зла – Лукшэйм, адкуль яна ў кніжцы? Шчыра кажучы, першае і апошняе, што прыйшло ў галаву – гэтае скарачэнне ад двух прозвішчаў: «Лукашэнка-Шэйман». Цікавае і паходжанне слова ў назве кнігі – «ілоты». Так называлі земляробаў у старажытнай Спарце, якія былі напаўсвабоднымі, напаўрабамі», - адзначыла пісьменніца.

Варта, праўда, адзначыць, што кніга выйшла яшчэ ў 1995 годзе.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках