15 лiстапада 2024, Пятніца, 15:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 23 лютага ўведзеная забарона на распіццё піва на вуліцы

79

А таксама ўзмацняецца жорсткасць пакаранняў за распіццё спіртнога на працы, парушэнне ПДР і хаджэнне без флікера.

З 23 лютага законам усталёўваецца адміністрацыйная адказнасць за распіццё піва і слабаалкагольных напояў на вуліцах, стадыёнах, скверах, парках, у грамадскім транспарце і іншых месцах, акрамя тых, якія прызначаныя для іх ужывання.

Штрафныя санкцыі будуць такія ж, як і за распіццё ў грамадскіх месцах спіртных напояў - ад 100 да 180 даляраў.

Безалкагольнае піва таксама падпадае пад забарону распіцця ў грамадскіх месцах. У гэтым выпадку супрацоўнікі міліцыі абяцаюць больш ліберальны падыход да аматараў безалкагольнага піва, аднак прызнаюць, што гэтае пытанне даволі далікатнае, і вырашыць яго можа толькі праваўжывальная практыка. Да слабаалкагольных адносяцца напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту ад 0,5% да 7%.

Новым законам усталёўваецца таксама адказнасць за вырабленне фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў, іх набыццё (за выключэннем тых, продаж якіх дазволены), набыццё самагона, паўфабрыкатаў для яго выраблення, брагі, захоўванне самагонных апаратаў, а таксама больш чым 5 літраў самагона ці 30 літраў брагі. Пад моцнымі алкагольнымі напоямі і самагонкай разумеюцца алкагольныя напоі з аб'ёмнай доляй этылавага спірту 28% і больш.

Новае заканадаўства, якое ўступае ў сілу 23 лютага, таксама ўзмацняе жорсткасць адказнасці пешаходаў за парушэнне Правілаў дарожнага руху. Пешаходы за парушэнне ПДР, у адпаведнасці з новым заканадаўствам, будуць плаціць ад адной да трох базавых велічынь штрафу - больш за Br100 тысяч.

Памер штрафу за адсутнасць у пешаходаў светлавяртальных элементаў у цёмны час сутак складзе ад адной да трох базавых велічыняў, г.зн. да Br105 тысяч.

Таксама павялічыўся штраф за кіраванне транспартам без пасведчання кіроўцы – цяпер трэба будзе плаціць ад 25 да 45 базавых велічыняў. За кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап'янення ў адпаведнасці з новым заканадаўствам будзе прадугледжаны штраф ад 15 да 30 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленне права кіравання транспартам на 3 гады (1 базавая велічыня - Br35 тысяч).

З 23 лютага супрацоўнікі міліцыі будуць таксама складаць пратаколы за знаходжанне ў нецвярозым выглядзе на працоўным месцы.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках