12 лiстапада 2024, aўторак, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі адкладзеная на сакавік

17
Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі адкладзеная на сакавік

Калі Еўропа хоча вырашыць праблему дэмакратыі ў Беларусі, трэба паставіць пытанне шырэй, чым толькі рэпрэсіі супраць польскай меншасці.

Рэзалюцыя Еўрапарламента адносна пераследу польскай меншасці ў Беларусі не будзе прынятая ў сераду, як планавалася, а будзе разгледжаная толькі на сакавіцкай сесіі парламента. Паколькі сярод дэпутатаў не было згоды па гэтым пытанні, старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек вырашыў перанесці галасаванне.

Супраць галасавання па рэзалюцыі выступілі дэпутаты-сацыялісты і камуністы, якія аргументавалі гэта тым, што спачатку трэба пачакаць вынікаў парламенцкай місіі ў Беларусь, паведамляе «Польскае радыё».

Ежы Бузек правёў 23 лютага прэс-канферэнцыю для польскіх СМІ. Закранаючы сітуацыю з Саюзам палякаў Беларусі, палітык сказаў:

«Для Польшчы, безумоўна, найбольш важным з'яўляецца польская меншасць у Беларусі. Але калі мы хочам вырашыць гэтую праблему, дык павінны паставіць яе шырэй. Трэба казаць пра пагрозы для дэмакратыі, для дэмакратычных свабодаў, для ўсіх незалежных арганізацыяў. У Беларусі зноў запоўненыя турмы, і не толькі прадстаўнікамі польскай меншасці, часова арыштаванымі, але і проста дзеячамі беларускай апазіцыі».

23 лютага Ежы Бузек таксама сустрэўся з лідэрам Саюза палякаў Беларусі Анжалікай Борыс і кіраўніком руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам, нагадвае «Радыё Свабода».

«Мы размаўлялі пра сітуацыю ў Беларусі. Важна падкрэсліць, што ціск ідзе на ўсю беларускую апазіцыю, на незалежныя арганізацыі, на нацыянальныя меншасці, сярод якіх польская меншасць у гэты час найбольш пакрыўджаная, і трэба зрабіць усё, каб абараніць яго правы. Але адначасова трэба памятаць, што дэмакратычныя сілы ў Беларусі шырэйшыя»,- сказаў прэзідэнт Еўрапарламента.

Аляксандр Мілінкевіч, падводзячы ў сваю чаргу вынікі сустрэчы, адзначыў:

«Была вельмі цёплая сустрэча. Мы выдатна разумеем адно аднаго. Ежы Бузек – гэта вядомы чалавек з польскай «Салідарнасці». Ён выдатна разумее, што такое аўтарытарная ўлада і метады барацьбы гэтай улады з дэмакратычным грамадствам. Мы размаўлялі пра тое, што не можа быць палітыкі ізаляцыі Беларусі і нельга спрыяць самаізаляцыі нашай краіны. І казалі пра тое, якія могуць быць механізмы, каб стымуляваць беларускую ўладу да лібералізацыі. Пра гэтыя эканамічныя механізмы, пра абумоўленую дапамогу, якая ідзе ад Еўразвяза, перш за ўсё, была размова. Я думаю, што Еўразвяз будзе шукаць такія рычагі ўплыву на сітуацыю з дэмакратыяй у Беларусі», - сказаў палітык.

На пытанне пра тое, ці абмяркоўвалася пытанне санкцыяў супраць уладаў Беларусі, Мілінкевіч адказаў:

«Тут, хутчэй, трэба казаць не пра санкцыі, а пра дазаваную падтрымку. Падтрымка не можа быць абсалютнай і без умоваў. А тая падтрымка, якая ідзе, і крэдыты, і інвестыцыі павінны ставіцца ў залежнасць ад таго, наколькі Беларусь прасоўваецца да дэмакратычных стандартаў. Вось гэта будзе прапрацоўвацца».

Ежы Бузек таксама адзначыў, што Беларусь – еўрапейская краіна. Ён спадзяецца, што дэлегацыя Еўрапарламента, якая прыязджае ў Менск 25 лютага, дасць аб'ектыўную карціну таго, што адбываецца ў Беларусі. Плануецца, што пасля гэтага візіту Еўрапарламент прыме рэзалюцыю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках