28 снежня 2024, Субота, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы не вераць у сумленныя выбары

17

Актывісты апазіцыі прызнаюцца, што сутыкаюцца з праблемамі пры зборы подпісаў з-за боязі людзей.

У розных рэгіёнах Гарадзеншчыны ў ініцыятыўных групах апазіцыі не сумняюцца, што сабраць неабходную колькасць подпісаў удасца. Але настрой выбаршчыкаў не вельмі аптымістычны, паведамляе «Радыё Свабода».

Прадстаўнік раённай арганізацыі БНФ «Адраджэнне» ў Слоніме Іван Бядко вылучаецца ў раённы і абласны Саветы і кажа, што подпісы для гэтага ён мог сабраць і адзін, без ініцыятыўнай групы.

Паводле яго словаў, подпісы за прадстаўнікоў апазіцыі ў цэнтры ставяць ахвотна, распавядаюць пра праблемы, пра тое, што не бачаць будучыні для Беларусі з цяперашняй уладай.

Аднак Івана Бядко турбуе і моцнае расчараванне людзей.

«Людзі добра разумеюць і кажуць, што гэта ніякія не выбары, і вы, маўляў, не пройдзеце ў дэпутаты. Кажаш ім, што ўсё роўна трэба спрабаваць, але яны не вераць, што выбары пройдуць у адпаведнасці з законам, як гэта павінна быць».

Збор подпісаў вядзе і ініцыятыўная група Мікалая Уласевіча, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Астравецкага раёна, які балатуецца ў раённы і абласны Саветы.

Уласевіч распавядае, што ў суседнім Ашмянскім раёне людзі ахвотней ставяць подпісы, а ў Астравецкім усе запалоханыя мясцовымі ўладамі.

«Цяжка збіраюцца подпісы, вельмі цяжка, - прызнаецца апазіцыянер. - Людзі запалоханыя, баяцца ставіць свой подпіс, калі ты не ад улады. Кажуць, што ў мяне працуе сын, у мяне ўнук - я баюся. Людзей запалохваюць тым, што яны страцяць працу. Кантрактная сістэма спрацоўвае, як уціхамірвальная кашуля».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках