15 лiстапада 2024, Пятніца, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захараў адмовіўся ад амбіцый на будучым чэмпіянаце свету

25

Галоўны трэнер зборнай Беларусі пагарачыўся з абяцаннямі заваяваць са зборнай медалі на чэмпіянаце свету ў Нямеччыне.

У інтэрв'ю газеце адміністрацыі Лукашэнкі «Советской Белоруссии» Міхаіл Захараў падзяліўся ўражаннямі ад выступу каманды на Алімпіядзе.

«Шкада, што ўсё гэта скончылася. Асноўная наша праблема - гульня ў меншасці. Нават з фінамі роўнымі саставамі мы згулялі ўнічыю - 1:1. Дарэчы, я запісаў усе матчы фінскай зборнай, вазьму з сабой, буду аналізаваць. Яны класна дзейнічаюць у лічбавай няроўнасці, ужываюць вельмі цікавую схему, буду разбірацца», - сказаў Захараў.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі заявіў, што ў будучыні варта папрацаваць над тактыкай гульні.

«Трэнер зборнай павінен працаваць поўны цыкл, гады 4 мінімум, толькі тады ад яго можна патрабаваць выніку. Як Ральф Кругер у Швейцарыі. Настаўнік зборнай - гэта псіхолаг, які ведае моцныя і слабыя бакі кожнага, ён - стратэг. Ён не павінен займацца фізічнай падрыхтоўкай гульцоў, яны прафесіяналы і павінны пра гэта клапаціцца самі. Улетку закладаць базу, а не адпачываць. Я з Пітэрам Твістам тут гутарыў, аўтарытэтным трэнерам па фізічнай падрыхтоўцы, як працаваў з «Ванкувэр Кэнакс» і такімі зоркамі, як Павал Бурэ і Трэвар Ліндэн, ён мне шмат чаго распавёў. Шведскія браты Седзіны - мясцовыя зоркі - прыехалі за акіян худымі, як пасля чахоткі. А цяпер вы на іх паглядзіце. Гэта ж волаты! Яны трэніраваліся ў адпачынку па шэсць разоў на тыдзень! А не піва пілі... Няма нічога немагчымага, трэба проста прафесійна падыходзіць да справы. Зараз свет прыйшоў да таго, што ў кожнай дзіцяча-юнацкай школе павінен быць свой трэнер па АФП, і нам, калі хочам паспець за сучасным хакеем, неабходна ўкараняць гэтую сістэму ў сябе», - адзначыў Захараў.

Ён таксама аспрэчыў уласныя ж словы адносна планаў заваяваць са зборнай медалі на чэмпіянаце свету ў Нямеччыне.

«Я такое сказаў? Гэта з гарачкі, да... Хаця... Пасля Алімпіяды нам лягчэй будзе», - заявіў Захараў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках