17 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Касціцын можа згуляць за «Манрэаль» ужо ў аўторак

Беларускі нападаючы «Манрэаля» Андрэй Касціцын, які прапусціў Алімпіяду з-за траўмы калена, аднавіў трэніроўкі.

Як паведамляе «Спорт-Экспресс» са спасылкай на Montreal Gazette, Касціцын-старэйшы зможа згуляць у бліжэйшым матчы каманды ў рэгулярным чэмпіянаце НХЛ - у аўторак супраць «Бостана».

Андрэй Касціцын атрымаў траўму 31 снежня ў паядынку супраць «Флорыды» пасля жорсткага сутыкнення з Кейтам Балардам. Ад тых часоў спартсмен не гуляў. У студзені яму была зроблена аперацыя, аднак аднавіцца да Алімпійскіх гульняў нападаючы не паспеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках