16 лiстапада 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У блогах забароняць распіваць піва?

9

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паабяцала праводзіць прафілактыку піўнога алкагалізму ў блогах і сацыяльных сетках.

Пра гэта 24 лютага на прэс-канферэнцыі ў Менску распавёў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксей Аляксандраў, перадае Electroname.com са спасылкай на БелаПАН.

Паводле яго словаў, гэтыя рэсурсы вельмі запатрабаваныя моладдзю, якая з'яўляецца асноўнай мэтавай аўдыторыяй прафілактычных акцый. Гаворка ідзе пра рэспубліканскую акцыю «Разам абаронім здароўе дзяцей і моладзі ад піва і слабаалкагольных напояў», якая праходзіць 22-28 лютага. У акцыі «задзейнічаны рэсурсы Інтэрнэту». «Інфармацыя пря яе размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя, медыцынскіх ведамстваў, арганізацый і ВНУ», паведаміў чыноўнік. Пры гэтым Аляксей Аляксандраў не ўдакладніў, які менавіта з гэтых сайтаў з'яўляецца блогам, а які сацыяльнай сеткай.

Нагадаем, з 23 лютага ў Беларусі забаронена распіванне піва і слабаалкагольных напояў у грамадскіх месцах, на працоўным месцы, у цягніках, на бортах самалётаў, а штраф за парушэнне забароны складае каля 100$.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках