14 лiстапада 2024, Чацвер, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камароўскі: Сейм Польшчы выступіць за санкцыі супраць беларускага рэжыму

14

Польскі парламент мае намер жорстка рэагаваць на рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў.

Кіраўнік непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс наведала польскі парламент. 26 лютага яна сустрэлася з прэзідыумам Сейма, у які ўваходзяць спікер і віцэ-спікеры польскага парламента, перадае «Радыё Свабода».

Старшыня Сейму Браніслаў Камароўскі заявіў пасля сустрэчы, што будзе дамагацца, каб ў супрацоўніцтве з усімі палітычнымі сіламі Польшчы «аказаць падтрымку незалежным беларускім СМІ, асабліва тэлебачанню «Белсат».

Паводле яго словаў, Сейм Польшчы з мэтай падтрымкі беларускіх палякаў будзе «праяўляць салідарнасць і хутка рэагаваць на рэпрэсіі з боку ўладаў», а таксама ўхваліць рэзалюцыю з нагоды санкцый супраць прадстаўнікоў беларускага рэжыму. У прыватнасці размова ідзе пра тое, што Польшча будзе выступаць супраць выдачы Беларусі чарговых крэдытаў.

У сваю чаргу Анжаліка Борыс распавяла членам прэзідыума Сейма пра сённяшні стан польскай меншасці ў Беларусі. Паводле яе словаў, учорашняе ўзаемаразуменне ў Кіеве паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Радаславам Сікорскім з нагоды стварэння экспертнай групы па сітуацыі вакол СПБ з'яўляецца «пэўным пазітыўным сігналам».

«Вядома ж, нам неабходная нармалізацыя. Мы - грамадзяне Беларусі і згодна з Канстытуцыяй маем права на аб'яднанне і дзейнасць. Мне цяжка зараз сказаць, што будзе - пабачым. Ёсць нейкі першы крок, і паглядзім, як гэта будзе развівацца, - сказала Анжаліка Борыс. Яна таксама ўзяла ўдзел у сумесным паседжанні камісій Сейма па замежных справах і па сувязях з палякамі за мяжой.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках