9 лiстапада 2024, Субота, 0:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Калінкіна: «Гэта спроба запалохаць незалежных журналістаў»

14
Святлана Калінкіна: «Гэта спроба запалохаць незалежных журналістаў»

Сталі вядомыя падрабязнасці ператрусу ў кватэры шэф-рэдактаркі незалежнай газеты «Народная воля».

Як нагадвае «Радые Свабода», ператрус у кватэры шэф-рэдактаркі газеты «Народная воля» Святланы Калінкінай быў праведзены ўвечары 26 лютага.

Зыходзячы з прад'яўленай супрацоўнікамі праваахоўных органаў паперы, агляд кватэры журналісткі праводзіўся ў сувязі з расследаваннем справы ў дачыненні да «абражанага былога старшыні Гомельскага УКДБ, а цяпер - Гродзенскага КДБ, генерала Івана Каржа». Пра гэта распавяла Святлана Калінкіна.

«У мяне ніхто нічога не пытаўся: ці мела я дачыненне, ці ведаю я Каржа, ці пісала якія-небудзь матэрыялы пра яго. Яны распачалі агляд маёй кватэры. У выніку ўзялі на экспертызу мой кампутар і кампутар сына, флэшкі і маю тэлефонную кнігу. Мне не пакінулі ніякіх запрашэнняў на допыт у сувязі са справай Каржа, мяне і раней не выклікалі на допыты ў сувязі з гэтай справай. Таму для мяне гэты ператрус быў нечаканым і вельмі дзіўным», - прызналася шэф-рэдактарка «Народнай волі».

Па словах Святланы Калінкінай, у паперах, якія ёй прад'явілі падчас ператрусу, яна чамусьці значыцца як рэдактарка сайта «Хартыя'97».

«Чамусьці я фігуравала ў паперах, якія мне паказалі, як выпускаючы рэдактар сайта «Хартыя'97». Я даўняя чытачка гэтага сайта, але ніколі не мела ніякага дачынення да яго выпуску. Я думаю, што не так пакрыўдзіўся гэты Іван Корж, як гэта стала падставай для запалохвання журналістаў, каб знайсці крыніцы, якімі карыстаюцца незалежныя журналісты і каб увогуле адбіць ахвоту ў журналістаў закранаць тэму КДБ і ўладных структураў. Каб падчас такіх актыўных палітычных кампаніяў маральна выбіць са строю найбольш актыўных сярод нашых калегаў», - сказала Святлана Калінкіна.

Нагадаем, што лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава выклікалі на допыт у міліцыю Партызанскага раёну Менска нібыта ў межах крымінальнай справы аб паклёпе, якая заведзеная ў Гомельскай вобласці.

На мінулым тыдні, была таксама дапытаныя намесніца рэдактара газеты «Народная воля» Марына Коктыш. Як і ў выпадку са Святланай Калінкінай, следчыя таксама забралі для вывучэння сістэмны блок яе кампутара. «Мне сказалі, што гэтая справа датычыць вядомай «паляўнічай справы», - паведаміла Марына Коктыш.

«Паляўнічая справа» - справа 4 адказных супрацоўнікаў міліцыі Гомельскай вобласці і МУС, якія нібыта арганізавалі незаконнае паляванне і рабілі незаконны ціск на супрацоўнікаў КДБ. Вярхоўны суд прызнаў вінаватымі па гэтай справе былых міліцыянтаў Ермакова, Мінянкова і Баранава, а міліцыянта Малаева амніставаў. Раней адзін з адказных супрацоўнікаў КДБ па Гомельскай вобласці падаў пазоў на сваякоў абвінавачаных, якія нібыта яго абгаварылі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках